Вы тут

У Брэсце неўзабаве рэалізуюць праект па прасоўванні «разумнай» вытворчасці


У Брэсце неўзабаве будзе рэалізаваны праект па прасоўванні інавацый і «разумнай» вытворчасці. Яшчэ ў 2018 годзе Мінэканомікі краіны звярнулася ў спецыялізаваную ўстанову ААН па прамысловаму развіццю з запытам на распрацоўку названага праекта. Нашу краіну наведалі замежныя эксперты, правялі неабходныя кансультацыі, ацанілі патэнцыял і адобрылі ініцыятыву. Было прынята рашэнне аб рэалізацыі ў Брэсце такога праекта.


Дакументы былі б падпісаныя раней, але мерапрыемства адкладвалася з-за пандэміі. І вось нарэшце адбылося апошняе ўзгадненне. З беларускага боку дамову падпісаў намеснік міністра эканомікі Юрый ЧАБАТАР.

Праект у Брэсце стаў пілотным для краіны, але намеснік міністра выказаў спадзяванне, што ён будзе працягнуты ў іншых рэгіёнах. У прадпрыемстваў з'явіцца магчымасць асвойваць новыя сучасныя тэхналогіі індустрыі, такія як 3D-тэхналогіі, рабатызацыя і іншыя. Напрыклад, у Брэсце прадпрыемства «Савушкін прадукт» укараняе рабатызаваныя комплексы, што значна павышае эфектыўнасць вытворчасці.

Кошт праекта складае адзін мільён долараў. Яго рэалізацыяй зоймецца Брэсцкі тэхнапарк. Палову сумы плануецца патраціць на высокатэхналагічнае абсталяванне, якое прадставяць ахвотным у агульнае карыстанне. Астатняя частка грошай пойдзе на навучанне і адукацыйныя праграмы, бо асноўная задача тэхнапарка — развіццё навукі і інавацыйных тэхналогій. У выніку Брэст атрымае больш падрыхтаваных спецыялістаў і пачне развіваць «разумную» вытворчасць.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Праект на мільён

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.