Вы тут

Армейскія міжнародныя гульні прайшлі для беларускіх вайскоўцаў вельмі паспяхова


Армейскія міжнародныя гульні — 2020 прайшлі для беларускіх вайскоўцаў вельмі паспяхова. У дваццаці намінацыях яны заваявалі ўзнагароды. Сярод іх — чатыры найвышэйшай пробы. Не было роўных нашым ваенным падчас конкурсаў «Снайперскі рубеж», «Упэўнены прыём», «Палярная зорка» (у апошніх удзельнічаюць падраздзяленні спецыяльнага прызначэння). А на спаборніцтвах інжынерных войскаў беларусы падзялілі першую прыступку п'едэстала пашаны з расіянамі. Дадаткова на медальным рахунку — 10 сярэбраных і пяць бронзавых медалёў. Адзін з іх прыходзіцца на самы відовішчны конкурс Армейскіх гульняў — «Танкавы біятлон».


Усё гэта дапамагло заняць беларускай зборнай другое агульнакаманднае месца. Саступілі нашы толькі расіянам, але пры гэтым пераўзышлі каля трох дзясяткаў краін, у ліку якіх Кітай і Ізраіль.

Уражвае вялікая колькасць медалёў параўнальна з колькасцю намінацый, у якой беларускія вайскоўцы змагаліся за перамогу — дваццаць дзве. Гэта значыць, у 90 % выпадкаў нашы армейцы аказваліся на п'едэстале пашаны.

— Упершыню ў гісторыі за час выступлення нашых камандаў у Армейскіх гульнях мы занялі такое высокае месца, — адзначыў намеснік міністра абароны Беларусі Сяргей Патапенка. — Удзельнікі нашых камандаў годна падрыхтаваліся. Гэта выдатна бачна па выніках. Добрасумленна аднесліся ўсе — афіцэры, салдаты, прапаршчыкі. Не падвяла і тэхніка, на якой выступалі нашы вайскоўцы.

Спаборніцтвы праходзілі на тэрыторыі пяці краін: Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджана і Узбекістана. Геаграфія звузілася праз пандэмію каранавіруса.

Валяр'ян ШКЛЕННІК


Тым часам

Пачаўся чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл. У вышэйшую ступень баявой гатоўнасці прыводзяцца 1868-я артылерыйская база ўзбраення, 969-я база рэзерву танкаў і 3620-я артылерыйская база ўзбраення, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. Сярод іншага будуць прызваны з запасу ваеннаабавязаныя. Дакладная іх колькасць пакуль не называецца.

Праверка скончыцца ўдзелам вайсковых часцей у камандна-штабным вучэнні з органамі ваеннага кіравання, арганізацыямі тэхнічнага забеспячэння.

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Россып медалёў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».