Вы тут

Андрэй Швед прызначаны генпракурорам Беларусі


Андрэй Швед, які да цяперашняга часу ўзначальваў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, прызначаны Генеральным пракурорам Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.


«Напэўна, гэта натуральны працэс пасля выбараў. Як у любой дзяржаве. Асноўны касцяк, ва ўрадзе асабліва, мы сфарміравалі да выбараў, каб людзі бачылі, з кім Прэзідэнт плануе працаваць пасля выбараў. Ну і натуральна, як гэта прынята казаць, пэўная даводка заўсёды існуе пасля выбараў», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Аляксандр Канюк працаваў на пасадзе генеральнага пракурора 9 гадоў. «Больш за тое, чалавек надзейны, дзяржаўны, чалавек ваенны, прайшоў Афганістан, мы гэта ведаем. Ведае замежныя мовы. У яго ёсць жаданне папрацаваць на дыпламатычнай службе. Я не пярэчу супраць такога жадання. Трэба звязацца з міністрам замежных спраў і папрасіць яго падрыхтаваць свае прапановы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».