Вы тут

Спецыяліст па сексалогіі і сексапаталогіі: «Службовыя раманы» былі, ёсць і будуць


Распавядае галоўны спецыяліст па сексалогіі і сексапаталогіі​ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Капусцін.


З інтэрв’ю «Сямейнай газеце», якое выйдзе заўтра ў «Звязде».

— Пакуль людзі будуць хадзіць на работу і праводзіць там большую частку жыцця, службовыя раманы будуць невынішчальнымі. Калі разважаць пра «анатомію» сексуальнага прыцягнення, пачынаць трэба з самага пачатку гісторыі канкрэтнага чалавека — з яго ўнутрыўтробнага развіцця. Першым з пачуццяў у плода закладваецца нюх, які ў далейшым будзе іграць адну з асноўных роляў у выбары партнёра. Менавіта нюх першым падсвядома падказвае, «наш» або «не наш» гэта чалавек, выклікае ён жаданне або адвяржэнне. Так мы ўстроеныя. Таму асабістыя сустрэчы не могуць параўнацца са знаёмствамі ў сетцы. Дарэчы, прафесійныя якасці, а дакладней, задаткі кіраўніка, мы таксама атрымліваем яшчэ ва ўнутрыўтробны перыяд развіцця. І яны напрамую звязаныя з сексуальнасцю. З чацвёртага па сёмы тыдзень цяжарнасці ў плода фарміруюцца тыя аддзелы галаўнога мозга, якія адказваюць за ўсведамленне свайго полу, за сексуальныя паводзіны і выбар сексуальнага партнёра ў далейшым. А пол дзіцяці закладваецца раней. Калі ў арганізме маці, што выношвае дзяўчынку, адбыўся рэзкі выкід мужчынскіх палавых гармонаў, мозг дзіцяці фарміруецца па мужчынскім тыпе. Так, уявіце сабе, наш мозг мае пол. Чаму можа адбыцца такі выкід гармонаў у цяжарнай жанчыны, пакуль незразумела — магчыма, гэта стрэс, асаблівасці харчавання будучай маці ці стан экалогіі... Верагодна, што па меры сталення ў дзяўчынкі могуць з’явіцца гомасексуальныя схільнасці. Сур’ёзны збой гарманальнага фону маці хлопчыка ў гэты ж перыяд выношвання дзіцяці дае той жа вынік — гомасексуальнасць. Ну, а невялікі выкід мужчынскіх палавых гармонаў паміж чацвёртым і сёмым тыднямі цяжарнасці ў арганізме жанчыны, якая выношвае дзяўчынку, забяспечвае нованароджанай «мужчынскі характар». У далейшым гэта актыўная жанчына з мужчынскім стылем паводзінаў і ярка выяўленымі лідарскімі якасцямі — тая самая «самадастатковая і незалежная». Гэтак жа, як перакос у бок жаночых палавых гармонаў у той жа перыяд у арганізме маці хлопчыка «падорыць» у далейшым мужчыне мяккасць, нерашучасць, імкненне сысці ад канфліктаў — тып Навасельцава з кінафільма «Службовы раман». Але гэта — тое, што «дадзена», першапачатковыя «ўмовы задачы». Ролю выхавання ў фарміраванні характару чалавека нельга прымяншаць…

Фота: Russian Federation / Globallookpress. Кадр з фільма Эльдара Разанава «Службовы раман».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.