Вы тут

У Магілёўскай вобласці працягваюцца акцыі ў падтрымку міру і спакою ў Беларусі


У Магілёўскай вобласці працягваюцца акцыі ў падтрымку міру і спакою ў Беларусі. У старажытным Мсціславе ўжо стала традыцыяй кожны тыдзень праводзіць канцэрты «Беларусь — гэта мы» ў парку міру. Чарговы адбыўся ў сераду.


— Парк міру — самае папулярнае месца ў горадзе, дзе любяць адпачываць нашы жыхары, — удакладняе начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп. — Сваімі песнямі творчыя калектывы раёна хочуць данесці да людзей, што мы разам і мы за мір. Паколькі зараз ідзе месячнік беларускай сімволікі, у праграме патрыятычныя песні. Такія ж канцэрты праходзяць сёння і ў маленькіх вёсках, там сваю творчасць дэманструюць работнікі клубнай сістэмы.

У адзінай звязцы з артыстамі працуюць і мсціслаўскія бібліятэкары. У цэнтральнай раённай бібліятэцы для дарослых прайшла выстаўка беларускай сімволікі, аналагічнае мерапрыемства плануецца зрабіць і для дзяцей. Сектар спорту і турызму райвыканкама арганізоўвае велапрабегі. Не так даўно велааматары праехалі з чырвона-зялёнымі сцяжкамі па Мсціславе, а аматары армрэслінга паўдзельнічалі ў конкурсе асілкаў. У суботу плануецца правесці яшчэ адзін велапрабег — ад кургана Славы да парку міру ў Мсціславе.

У Чэрыкаве ў сераду адбыўся флэшмоб «Гэта Беларусь мая». Каля 40 хлопцаў і дзяўчат выканалі харэаграфічную кампазіцыю на знакамітую песню «Это — наши города/ Это — белая земля/ Это — мой народ любимый/ Это — Беларусь моя».

— А ўчора мы падтрымалі рэспубліканскую акцыю «Пункты міру», на якой раздавалі жыхарам нашага горада стужачкі і сцяжкі з дзяржаўнай сімволікай, — паведаміў першы сакратар Чэрыкаўскага раённага камітэта БРСМ Аляксандр Шараеў. — У планах арганізаваць яшчэ і працоўную акцыю — навесці парадак у нашым парку Перамогі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: За адзіную Беларусь!

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Святлодыёды са шматслойнымі нанаплёнкамі, якія мяняюць колер у залежнасці ад часу сутак і падстройваюцца пад біярытм чалавека...

Спорт

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

«У юбілейны сезон хацелася сур'ёзна адзначыць дзень нараджэння. Але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы».

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў.