Вы тут

На тэлеканале АНТ прэм'ера — праграма «101 пытанне даросламу»


На тэлеканале АНТ з 12 верасня гледачоў чакае прэм'ера — праграма «101 пытанне даросламу». Гэта ток-шоу, дзе дарослы герой будзе адказваць на пытанні дзяцей 9—17 гадоў. А мадэрыруе іх размову вядучы, чый голас мы чуем толькі за кадрам.


Удзельнікамі першых выпускаў стануць артыст балета і выкладчык Мікалай Цыскарыдзэ, спявачка Дзіяна Арбеніна, рэпер Feduk, мастацкі кіраўнік Тэатра сатыры Аляксандр Шырвінт, артыстка Паліна Гагарына і многія іншыя. Так, у найбліжэйшай прэм'ернай праграме героем будзе ўрач Дзяніс Працэнка, у якога юныя інтэрв'юеры распытаюць пра небяспеку віруса, стаўленне да ўрачэбных памылак, а таксама пра выбар прафесіі і прагулы ў школе, медыцынскі гумар і залежнасць жыццёвага поспеху ад ацэнак у атэстаце.

Як кажа тэлевядучы Сяргей Шубянкоў (яго голас мы чуем у праграме за кадрам), аўдыторыю чакае вяртанне тэлешоу, якое ведалі і любілі доўгія гады, у новым фармаце. «У новым сезоне мы імкнуліся захаваць усё тое, за што аўдыторыя палюбіла гэтую праграму: дзіцячую непасрэднасць, шчырасць і адсутнасць страху задаць нязручнае пытанне чалавеку. І крыху «ажывілі» закадравага вядучага, што мне вельмі прыемна. Таму што цяпер я магу ў гумарыстычным ключы каментаваць размову героя з дзецьмі. Спадзяюся, новае жыццё нашага шоу будзе насычаным і працяглым!»

Што ж, хутка ўбачым, наколькі ўдала пройдзе вяртанне праграмы. Чакаем трансляцыю першага выпуска 12 верасня на тэлеканале АНТ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.