Вы тут

У Мінску ўстаноўлена мемарыяльная дошка Васілю Быкаву


У Мінску ўстаноўлена мемарыяльная дошка Васілю Быкаву. Яе размясцілі на пілоне дома на вуліцы Максіма Танка, 10. Тут працяглы час (з 1978 па 2003 год) жыў і займаўся напісаннем твораў беларускі класік.


Мемарыяльная дошка выраблена з латуннага ліста, мае памеры 1,83 метра ў даўжыню і паўметра ў шырыню і змяшчае скульптурны партрэт пісьменніка, адліты ў бронзе, а вышэй можна ўбачыць аўтограф Васіля Быкава, «напісаны» паверх урыўка з яго аповесці «Атака». Як адзначыў стваральнік помніка скульптар Ігар Засімовіч, працуючы над стварэннем вобраза Васіля Быкава, ён абапіраўся на фотаздымкі і відэаматэрыялы, а таксама на ўражанні ад сустрэч з сынамі класіка. У выніку народнага пісьменніка можна ўбачыць такім, якім яго запомнілі і памятаюць многія — у тым ліку і з падручнікаў па літаратуры.

— Мастацкая рада збіралася тры разы з нагоды працы над гэтай мемарыяльнай дошкай. На першай радзе мы даведаліся, што праект ухвалілі. Потым мы ўдакладнялі і вызначаліся з месцам, дзе дошка будзе размешчана. Пазней ужо абмяркоўвалі эскіз і праект. Дошка была гатовая ў першай палове мая, але з-за эпідэміялагічнай сітуацыі яе ўстаноўка пераносілася на восень. Папярэдне дошку ўсталявалі, а вось афіцыйнае адкрыццё, магчыма, яшчэ наперадзе, — кажа Ігар Засімовіч. 

— Але твор ужо займае сваё месца і людзі наведваюць яго. Калі казаць пра тое, што атрымалася, то мы бачым там машынапісную старонку з яго твора — з прысвячэннем, напісаным рукой самога пісьменніка. Паверх мастацкага тэксту аўтограф Васіля Быкава, які выглядае так, нібы гэты аркуш прапалены.

Навіны пра стварэнне мемарыяльнага знака з'яўляліся яшчэ ў 2018 годзе, аднак здзейсніць задуманае атрымалася толькі цяпер. Варта адзначыць, што ініцыятарамі ўвасаблення гэтай задумы выступілі дабрачынны фонд Марыі Магдалены Радзівіл і Асацыяцыя беларусаў у Швейцарыі пры падтрымцы МЗС, Міністэрства культуры і Мінгарвыканкама.

Алена ДРАПКО

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Памяць пра класіка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.