22 верасня, аўторак

Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Ваша бурлівая энергія не дазволіць сядзець на месцы. Аднак старайцеся ўсё ж такі не пераскокваць з пятага на дзясятае, а планамерна прасоўвацца да важнай мэты. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца магчымасць павярнуць на сваю карысць сабе любы збег абставінаў, калі толькі вам не перашкодзіць спешка. Навакольныя будуць часцей заўважаць і годна ацэньваць вашы здольнасці. З другой паловы тыдня пачнецца цікавы і перспектыўны перыяд, які парадуе з'яўленнем новых сяброў.


ЦЯЛЕЦ. Незапланаваная сустрэча ў аўторак можа прывесці да заключэння выгаднага дзелавога пагаднення. Добры час для афармлення дакументаў, толькі з умовай, што вы будзеце вельмі ўважлівыя. У сераду пастарайцеся згладзіць канфліктную сітуацыю на працы, і ваш аўтарытэт узрасце, да вас пачнуць прыслухоўвацца калегі і начальства. Калі вы сямейны чалавек, то, плануючы пакупкі ды паездкі, не забудзьцеся пра пажаданні вашай другой паловы.

БЛІЗНЯТЫ. Выдатны тыдзень для нараджэння новых ідэй ды смелых праектаў, якія паспяхова ўвасобяцца ў жыццё. Можаце апынуцца перад выбарам: пачынаць новае або працягваць старое. Падумайце, што для вас больш важна, і паспрабуйце прыняць правільнае рашэнне. Тыдзень падорыць цікавыя знаёмствы. У пятніцу добра было б адправіцца ў рамантычнае падарожжа, якое падорыць незабыўныя ўражанні.

РАК. Паспрабуйце не гнацца за нечым большым, інакш рызыкуеце страціць тое, што ўжо маеце. У панядзелак трэба максімальна засяродзіцца на тым, чым займаецеся ў дадзены момант. У аўторак не спяшайцеся з рашэннямі, бо геніяльная, на першы погляд, ідэя можа не дажыць да практычнага ўвасаблення. У выхадныя паспрабуйце суаднесці свае жаданні з планамі блізкіх людзей і выбраць шлях, які пралягае па «залатой сярэдзіне».

ЛЕЎ. Тыдзень будзе спрыяць вырашэнню старых праблем або стварэнню новых. І лепей, вядома, першы сцэнарый. Паспрабуйце быць больш стрыманымі і не псаваць адносіны з начальствам і калегамі. Старайцеся рацыянальна расходаваць свае энергетычныя рэсурсы. Акунаючыся ў працу, не забудзьцеся ўвечары вынырнуць з віру спраў і заданняў.

ДЗЕВА. Вас можа паклікаць штосьці новае — чалавек, праца ці пераезд у іншы горад. Але ўсё гэта ненадзейна, — кажуць зоркі. Чаканні рызыкуюць быць падманутымі. Калі вы незадаволеныя абставінамі, якія складваюцца, то паспрабуйце штосьці змяніць у сабе, астатняе зменіцца само. У аўторак або чацвер магчымыя няўвязкі, якія будуць перашкаджаць прафесійнаму поспеху. Не адмахвайцеся ад гэтых дробязяў, а вырашыце праблему па сутнасці.

ШАЛІ. Грандыёзных поспехаў на працы на гэтым тыдні не прадбачыцца — хутчэй, па незалежных ад вас абставінах, хоць творчы патэнцыял у гэты час досыць высокі. Не імкніцеся ахапіць неабсяжнае, аб'ектыўна разлічвайце сілы. Нядрэнна будзе праверыць некаторых дзелавых партнёраў на надзейнасць. Затое ў сферы асабістага жыцця магчымыя прыемныя перамены. Фізічная форма ў парадку, сіл і энергіі шмат.

СКАРПІЁН. Атрымаеце значны прыбытак і зможаце прыняць важнае і адказнае рашэнне, якое адаб'ецца на асабістым жыцці. Не выключана, што зробіце камусьці неацэнную паслугу, ашчаслівіце каханага чалавека, ды і сябе таксама. У вас атрымаецца даказаць сваю надзейнасць і незаменнасць. Цяпер час выканання запаветных жаданняў. Так што не бойцеся марыць і планаваць новае.

СТРАЛЕЦ. Асцярожней з перагрузкамі, хоць імкненне да поспеху ў працы вельмі пахвальнае. Прафесійныя справы працякаюць надзвычай паспяхова — чакайце прэмію. У аўторак хутка справіцеся з праблемамі і падкінеце начальству каштоўную ідэю. У сераду актыўнасць і інтуіцыя могуць дапамагчы дасягнуць добрых вынікаў. Нядзеля — самы ўдалы дзень тыдня: ва ўсім будзе шанцаваць, настрой — цудоўны.

КАЗЯРОГ. У вас прывабны выгляд — відавочна, вы на піку сваёй формы. Аднак важна не пачынаць ленавацца, быць актыўным, клапаціцца аб прыгажосці і здароўі. У панядзелак і чацвер верагодныя адначасова канструктыўныя і перспектыўныя дзелавыя сустрэчы. Але старайцеся нікому не распавядаць пра вашы планы і задумы. Канкурэнты не дрэмлюць. Прычым, як ні парадаксальна, гэта можа ў асноўным  закрануць асабістае жыццё.

ВАДАЛІЎ. Вы цяпер не вельмі актыўныя і рашучыя. Надышоў час сумненняў і пераацэнкі каштоўнасцяў. Зрэшты, некаторыя цяжкасці, якія ўзнікнуць на пачатку тыдня, не стануць перашкодай для вашага прафесіяналізму, а вось з уласнай упартасцю давядзецца змагацца. Паспрабуйце захоўваць добрыя адносіны ў сям'і, нават калі давядзецца пайсці на саступкі. Размаўляючы з калегамі па працы ў пятніцу, будзьце карэктныя ў фармулёўках.

РЫБЫ. На працы магчымыя мітусня і тэрміновыя справы, якія трэба было скончыць яшчэ ўчора. Папрасіце дапамогі ў калег, разам хутчэй атрымаецца вырашыць праблемы. У асабістым жыцці не выключаныя рэўнасць, крыўды і сваркі. Паспрабуйце ў выхадныя напоўніць свой дом цеплынёй і клопатам пра блізкіх людзей, каб усім было ўтульна разам.

Фота: mixnews.lv

Выбар рэдакцыі

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.