Вы тут

Аб чым ішла размова моладзі з Уладзімірам Каранікам ля турыстычнага вогнішча


Кульмінацыяй турыстычнага маладзёжнага турзлёту на Гродзеншчыне стала сустрэча яго ўдзельнікаў з кіраўніком рэгіёна Уладзімірам Каранікам.


 

 

«Адкрыты дыялог» выклікаў жывы інтарэс у прадстаўнікоў маладога пакалення. А галоўнае, дзяўчаты і хлопцы маглі задаць пытанні, якія іх хвалююць, выказаць ідэі і прапановы, атрымаць канструктыўныя адказы.

Па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама, такі фармат сустрэчы з моладдзю сёння самы запатрабаваны. Да таго ж і абстаноўка ля вогнішча адпавядае духу яднання.

— У кожнага са студэнцтва засталося ўяўленне, што гэта самы лепшы фармат для гутаркі, калі ёсць яднанне, ёсць магчымасць задаць тыя пытанні, якія больш усяго хвалююць. Сучасная моладзь гэты фармат разумее лепш. Трэба ўлічваць, што гэта будучае краіны, трэба размаўляць і на гэтай мове таксама, каб адказаць на іх пытанні і, магчыма, акрэсліць нейкія арыенціры, — зазначыў кіраўнік рэгіёна.

 

Тэматыка пытанняў між тым была самая разнастайная. Прадстаўнікі маладзёжнага актыву вобласці не ўпусцілі магчымасць задаць пытанні, якія не толькі датычылі актуальных праблем грамадства, але і мелі характар прапаноў. Напрыклад, прагучала ідэя арганізаваць конкурсы лепшых па прафесіі сярод моладзі. Уладзімір Каранік абяцаў абмеркаваць гэта пытанне з прадстаўнікамі галіновых прафсаюзаў, дзе такіх конкурсаў яшчэ няма. Магчыма, аграфэст для маладых работнікаў АПК будзе арганізаваны ўжо падчас наступных Дажынак.

Пацікавіліся маладыя актывісты і развіццём турыстычнай галіны. Сапраўды, гэты кірунак становіцца вельмі запатрабаваным як у замежнікаў, так і беларусаў, якія пачынаюць актыўна вандраваць па краіне. Многія карыстаюцца «Картай госця» , дзе прадугледжана нямала зніжак. А вось набыць рэальную карту пакуль складана, у горадзе ўсяго некалькі месцаў, дзе яна прадаецца. Узнікае пытанне: чаму не прадаваць карту на вакзалах, аэрапортах, гандлёвых цэнтрах? Губернатар паведаміў, што такіх кропак продажу будзе больш. Бо Брэст і Гродна часцей за іншых сустракаюцца з бязвізавымі і неарганізаванымі турыстамі, для якіх гэта карта найбольш цікавая, таму праблема будзе вырашацца.

У працяг тэмы прагучала пытанне пра турыстычны лагатып, які быў зацверджаны ў выніку конкурса ў мінулым годзе, але пакуль мала выкарыстоўваецца. Была выказана прапанова больш шырока прадставіць лагатып, у тым ліку, на міжнародных мерапрыемствах.

Каранік пагадзіўся, што лагатып добры. Дарэчы, яго ўжо можна ўбачыць на гарадскіх білбордах. Разам з тым, да папулярызацыі брэнда варта далучыцца малому і сярэдняму бізнесу. А ўвогуле гэта сітуацыя вырашыцца сама сабой, калі павялічыцца паток турыстаў. Ёсць шмат людзей, якія задаволяць гэту прапанову, упэўнены губернатар. Ён паабяцаў са свайго боку шырока прапагандаваць лагатып і наогул геральдыку рэгіёна, якая павінна заняць дастойнае месца ў турыстычным сектары.

Не абыйшлі ўдзельнікі сустрэчы і вострыя праблемы грамадскага жыцця. У прыватнасці, як ахаваць моладзь ад фэйкаў у інтэрнэце. У тым ліку нападкаў на БРСМ у тэлеграм-каналах. Што ў такім выпадку рабіць актывістам арганізацыі, як яе абараняць? - задаліся пытаннем прадстаўнікі саюза моладзі.

 

Уладзімір Каранік згодны з тым, што на сённяшні дзень гэта сур’ёзная праблема, бо ёсць інтэрнэт-каналы, куды немагчыма пранікнуць, каб весці нейкую дыскусію. Таму варта канкурыраваць з такой інфармацыяй, ствараць свае крыніцы, а інфармацыю даваць крэатыўную. Напрыклад, праз цікавыя мерапрыемствы, якія адлюстроўваюць сённяшняе рэальнае жыццё.

 

Што датычыць нападкаў на БРСМ, гэта адбываецца таму, што ў арганізацыі есць аўтарытэт, таму яе кампраметуюць. Магчыма, трэба радавацца, што апаненты лічаць яе сваёй пагрозай для ўплыву на розумы моладзі. Тыя, хто каментуе, ім праўда і не патрэбна, лічыць Уладзімір Каранік, у іх есць эмацыянальны пасыл дыскрэдытаваць. А розумам перабіць эмоцыі немагчыма. Важна не рэагаваць, ігнараваць і рабіць сваю справу.

Прагучала пытанне аб тым, як вядзецца работа па разгляду спраў з адміністрацыйнымі затрыманнямі і штрафамі. Ці ёсць тыя, хто трапіў «пад раздачу» выпадкова і быў пакараны за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах? Па словах Уладзіміра Караніка, пакуль гэты працэс працягваецца, разглядаецца пытанне аб колькасці пацярпелых. Вядзецца работа па ўстаноўцы фактаў. Тым, хто праходзіў міма і не прымаў удзел у пратэстных мерапрыемствах. будуць вернуты незаконна ўзятыя штрафы. Такая работа працягваецца, запэўніў кіраўнік рэгіёна.

Адно з пытанняў у адкрытага мікрафона датычыла таго, як зменьваюцца населеныя пункты ў рамках Года малой радзімы і што яшчэ будзе зроблена ў гэтым кірунку. Маладыя ўдзельнікі сустрэчы даведаліся, што ў вобласці вядзецца сур’ёзнае будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. У прыватнасці, горад атамшчыкаў Астравец поўнасцю змяніў аблічча, тут вырас новы горад з сучаснымі аб’ектамі. Будуюцца басейны, школы, дзіцячыя садкі, карпусы раённых бальніц, анкадыспансер. У краіне вядзецца рэалізацыя праекта «вёскі будучага», дзе значную ролю адыгрывае дзяржаўна-прыватнае партнёрства.

Прагучала добрая навіна для аматараў —скейтэрытаў, ролераў і велатрыялістаў. Як паведаміў Уладзімір Каранік, адпрацоўваюцца варыянты па стварэнні ў Гродне такой пляцоўкі. Прычым, гэта будзе не адна лакацыя, а цэлы комплекс, дзе будуць і скаладром, і скейт-парк, і воркаўт, і нават кафэ. Дарэчы, нядаўна скейт-парк адкрыты ў Лідзе.

Сярод удзельнікаў сустрэчы прысутнічала нямала аматараў валанцёрскага руху. Іх цікавіла, якія формы падтрымкі могуць з’явіцца ў будучым. Уладзімір Каранік зазначыў, што сітуацыя з пандэміяй вывела валанцёрства на якасна новы ўзровень. Нямала прыкладаў таго, як нераўнадушныя людзі дапамагалі медустановам і сталым жыхарам.

— Валанцёрства — добрая школа жыцця і для саміх маладых людзей, таму будзем падтрымліваць гэты рух, бо ён па сваёй сутнасці з’яўляецца бескарыслівым, і мы можам толькі ствараць умовы для яго развіцця — дапамагаць інфармацыйна, аказваць тэхнічную падтрымку. 

Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Каранік заўважыў, што моладзь павінна быць актыўнай, ўносіць канкрэтныя прапановы наконт таго, што трэба змяніць, каб добрыя ініцыятывы хутчэй укараніць у жыццё. Усё гэта будзе адлюстравана ў нарматыўна-прававых актах, якія рыхтуюцца ў дзяржаве.


У тэму

Мерапрыемствы «За Беларусь!» праходзяць у населеных пунктах вобласці. Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Воранаўскага райвыканкама здзейснілі пяты велапрабег па маршруце Воранава — Тракелі. А вось у Шчучыне маладзёжны велапрабег прайшоў пад дэвізам «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі». Маршрут пралягаў праз знакавыя гістарычныя мясціны раёна. Таксама ўдзельнікі велапрабегу сустрэліся са спецыялістамі прадпрыемства «Праймілк», ветэранамі ўзброеных сіл, педагогамі Дома творчасці. Міні-канцэрт «За любімую Беларусь» прайшоў у аграгарадку Алекшыцы Бераставіцкага раёна. Праграму падрыхтаваў раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, а перад гледачамі выступіў ансамбль «Бераставіцкія музыкі» і ўдзельнікі аматарскай творчасці раёна.

Маргарыта Ушкевіч

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.