Вы тут

Сітуацыя на заходняй мяжы і грамадска-палітычнае становішча абмеркаваны на нарадзе ў Прэзідэнта


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў традыцыйную суботнюю нараду з сілавым блокам Савета бяспекі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.


«Першае пытанне — пра сітуацыю на заходняй мяжы. Хацеў бы пачуць даклад міністра абароны і начальніка Генштаба аб тым, якія вы прапануеце дзеянні нашай арміі ў бліжэйшы час. Гэта значыць, калі натаўскія войскі ў Польшчы, Літве ў прынцыпе завяршылі так званыя вучэнні і не варушацца там больш, нам варта адэкватна на гэта рэагаваць. Мы не можам там доўгі час без неабходнасці трымаць Узброеныя Сілы ў такой колькасці. Тым больш што гэта нятанна абыходзіцца», - сказаў Прэзідэнт.

«Калі ж там па-ранейшаму адбываюцца тыя ж падзеі, што і месяц таму назад, значыць, вашы прапановы, як мы будзем рэагаваць у сувязі з гэтым. Словам, далейшыя дзеянні нашых Узброеных Сіл на заходняй мяжы, зыходзячы з таго становішча, якое складваецца у Польшчы і Літве», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адна тэма нарады — грамадска-палітычная сітуацыя. «Міністр унутраных спраў даложыць нам пра грамадска-палітычную сітуацыю ў цэлым па краіне. Таму што мы звычайна топчамся тут, у Мінску, але краіна не такая маленькая. Таму хацелася б пачуць, якая абстаноўка. Вам у гэтым плане лепш відаць, і вы нам дакладзяце аб сітуацыі, у тым ліку і за мінулы тыдзень», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Міністр абароны Беларусі аб сітуацыі ўздоўж заходніх межаў і рэагаванні Узброеных Сіл

«У рамках выканання пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па адсочванні сітуацыі на сумежных з Беларуссю тэрыторыях дзяржаў, перамяшчэння войскаў, мы на сённяшні дзень бачым, што ў рамках аперацый «Узмоцненая перадавая прысутнасць» і «Атлантычная рашучасць» рух войскаў НАТО адбываецца на сумежнай тэрыторыі. У прыватнасці, у гэты час адбываецца перакідка на палігон Пабрадэ (у Літве. — Заўвага. БЕЛТА) за 15 кіламетраў ад нашай дзяржаўнай мяжы 2-га танкавага батальёна 69-га танкавага палка ЗША», - расказаў Віктар Хрэнін.

Паводле яго слоў, гэта такое ж мерапрыемства, як было вясной бягучага года. «Але гэта нас таксама не можа не турбаваць, што ў непасрэднай блізкасці ад нашай мяжы будзе задзейнічана каля 500 чалавек, 29 танкаў, 43 баявыя машыны «Брэдлі» , - адзначыў Віктар Хрэнін.

Акрамя таго, адзначаюцца ўзмоцненыя палёты авіяцыі ўздоўж беларускай дзяржаўнай мяжы і вядзенне разведкі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі. «Нас не могуць не турбаваць палёты бамбавікоў B-52 ўздоўж нашай дзяржаўнай мяжы», — сказаў міністр абароны.

Ён паведаміў, што, зыходзячы з гэтага, той комплекс мерапрыемстваў, які праводзіўся ў рамках вучэння на гродзенскім тактычным напрамку, згорнуты, войскі вернутыя ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Разам з тым, Узброеныя Сілы працягваюць адэкватна рэагаваць на тое, што адбываецца паблізу дзяржмяжы. «Застаюцца на вучэбна-баявым дзяжурстве сілы і сродкі ракетных войскаў і артылерыі, Ваенна-паветраных сілаў і войскаў ППА. У рамках 3-га этапу раптоўнай праверкі Узброеных Сіл мы прывялі ў баявую гатоўнасць танкавы батальён 11-й механізаванай брыгады, які ў дадзены момант цалкам адмабілізаваны, прыведзены ў гатоўнасць, паднятыя ўсе матэрыяльныя сродкі, боепрыпасы. Батальён ажыццяўляе пагрузку на чыгуначны транспарт і будзе перакінуты на палігон «Асіповіцкі», дзе выканае задачы з баявой стральбой, будзе праведзена батальённыя тактычныя вучэнні. Таксама яшчэ 5 воінскіх часцей праводзяць адмабілізаванне», - расказаў міністр абароны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?