Вы тут

На тэрыторыі пагранічных з Украінай раёнаў знаходзяцца больш за 1,5 тыс. паломнікаў-хасідаў


Па наяўнай у Дзяржпагранкамітэце інфармацыі, на тэрыторыі пагранічных з Украінай раёнаў знаходзяцца больш за 1,5 тыс. яўрэяў-хасідаў, якія планавалі трапіць у сумежную дзяржаву ў сувязі са святкаваннем 19 верасня Новага года па яўрэйскім календары. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.


«Кабінетам міністраў Украіны ў мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі да 29 верасня ўведзены абмежаванні на ўезд у краіну замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Пагранічная служба сумежнай дзяржавы адмаўляе ва ўездзе замежнікам, у тым ліку асобам названай катэгорыі як у складзе арганізаваных груп, так і паасобку», — распавялі ў ДПК.

У ведамстве дадалі, што з беларускага боку перасячэнне мяжы на выезд з краіны не абмежавана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.