Вы тут

Больш за 800 паломнікаў-хасідаў знаходзяцца на нейтральнай паласе паміж межамі Беларусі і Украіны


Больш за 800 паломнікаў-хасідаў знаходзяцца на нейтральнай паласе паміж межамі Беларусі і Украіны, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Гомельскай памежнай групы Аляксей Дзюбенкоў.


Па яго словах, з 20.00 14 верасня цалкам спынены пропуск грамадзян і транспарту праз пункт пропуску «Новыя Ярылавічы». «Магчыма, гэта звязана з тым, што кабінетам міністраў да 29 верасня прадоўжаны тэрмін абмежавання ўезду замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ва Украіну. На дадзены момант паміж пунктамі пропуску «Новая Гута» з беларускага боку і пунктам пропуску «Новыя Ярылавічы» з украінскага сабраліся каля 800 яўрэяў-хасідаў, якія ідуць ваУкраіну, каб 19 верасня адсвяткаваць Новы год па яўрэйскім календары. З боку нашай памежнай службы прынятыя максімальна магчымыя меры, каб усе жадаючыя вярнуліся ў Беларусь. Ім забяспечана камфортнае і хуткае афармленне», - адзначыў ён.

Па дадзеных на 20.00 14 верасня, у нейтральнай зоне былі 505 чалавек, 15 верасня ў 6.30 — 735 чалавек, да 11.30 — звыш 800. Жадаючыя адзначыць традыцыйнае свята ва ўкраінскім горадзе Умань прыбываюць. Яны ідуць па адным, групамі і сем’ямі.

У нейтральнай зоне паміж межамі размясціўся палявы лагер, дзе паломнікі другія суткі бавяць час у надзеі перасячы ўкраінскую мяжу і адзначыць свята.

Памежная служба з Чырвоным Крыжам прысутным паломнікам аказваюць магчымую падтрымку. Падвозяць пітную ваду, выдаюць коўдры, бо сярод тых, хто сабраўся шмат, маленькіх дзяцей і жанчын.

Аб сітуацыі даложана Аляксандру Лукашэнку. Кіраўнік дзяржавы распарадзіўся аказаць дапамогу хасідам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».