Вы тут

У Полацку малады чалавек скраў з крамы бот і заплечнік


24-гадовы жыхар Полацка вырашыў зрабіць сваёй сяброўцы падарунак і прыйшоў у мясцовы магазін. Ён абраў пару ботаў і адправіўся да прадаўца. Дзяўчына патлумачыла яму, што па ўмовах акцыі ў краме можна набыць другі тавар, які абыйдзецца пакупніку ў паўцаны, паведамляе gorod214.by.


Тады малады чалавек захапіў яшчэ заплечнік і з таварам на суму амаль 600 рублёў зноў пайшоў да касы. Пакуль яму афармлялі зніжкавую картку, хлопец стаў уцякаць з крамы. Яшчэ ў памяшканні ён паслізнуўся і выпусціў адзін бот, а ўжо на вуліцы выкінуў і другі.

Неўзабаве мужчыну затрымалі міліцыянеры. Заведзена крымінальная справа.

Прэв’ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».