19 верасня, субота

Вы тут

Практыцы трансплантацыі ныркі ў Беларусі — паўстагоддзя!


У гэтыя дні транспланталогія нашай краіны адзначае важную дату — 50 гадоў з дня першай трансплантацыі ныркі. У Беларусі першая перасадка гэтага органа была выканана 11 верасня 1970 года акадэмікам М. Я. Саўчанкам на базе клінікі ўралогіі МДМІ ў 4-й бальніцы Мінска.


Падзея стала важным штуршком да развіцця медыцыны нашай краіны, паколькі ў іншых рэспубліках СССР і нават у свеце трансплантацыі ныркі пачалі выконваць некалькі пазней. Ва Украіне першую паспяховую трансплантацыю ў клінічных умовах ажыццявілі ў Кіеве ў 1972 годзе, а ў Оксфардзе (Вялікабрытанія) прафесар Пітэр Морысан перасадзіў нырку ў 1974 годзе.

У 2006 годзе ў Беларусі выконвалася ўсяго толькі восем аперацый па перасадцы ныркі. А з 2011 года толькі ў Мінскім НПЦ хірургіі,транспланталогіі і гематалогіі было праведзена больш за 1620 перасадак.

Сёння перасадка нырак з'яўляецца найбольш распаўсюджаным відам трансплантацыі. Беларусь за 15 гадоў змагла ўвайсці ў топ-20 найбольш развітых трансплантацыйных краін свету. Толькі летась зроблена 528 розных трансплантацый. Беларускія трансплантолагі асвоілі ўсе аперацыі, якія існуюць у свеце, і зрабілі так, што людзі, у якіх яны вучыліся, цяпер накіроўваюць сваіх вучняў у Беларусь на навучанне.

Цяпер па ўзроўні развіцця донарства і трансплантацыі наша краіна займае 9-е месца ў свеце. Пры гэтым мы не толькі знаходзімся на перадавых пазіцыях на працягу пэўнага перыяду часу, але і будуем планы на будучыню, узводзяцца новыя цэнтры, абсталёўваюцца самым сучасным абсталяваннем, а ўрачы працягваюць змагацца за кожнага пацыента.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: donorstvo.org

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.