19 верасня, субота

Вы тут

Не тая тэхналогія прыгатавання і тэмпература падачы


Амаль трэць школьных кафэ і сталовых парушаюць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Штогод, у пачатку навучальнага года, санітарна-эпідэміялагічная служба праводзіць маніторынг выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры арганізацыі харчавання школьнікаў. Падводзячы папярэднія вынікі работы службы, варта адзначыць, што сёлета ўжо праверана трэць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны. Гаворка ідзе пра школьныя аб'екты харчавання — кафэ і сталовыя. На жаль, у 27 % з іх колькасці выяўлены парушэнні, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Сярод асноўных праблем, зафіксаваных спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы, парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання страў, парушэнні патрабаванняў па выкананні тэмпературы падачы страў, а таксама тое, што не функцыянуюць Саветы па харчаванні; бракеражныя камісіі працуюць фармальна; не ажыццяўляецца кантроль за выкананнем асабістай гігіены навучэнцамі; парушаецца рэжым прыборкі памяшканняў аб'ектаў харчавання.

Па ўсіх парушэннях санітарна-эпідэміялагічная служба прыняла меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Адзначым, што сёлета маніторынг будзе працягнуты да канца верасня, а наглядныя мерапрыемствы за арганізацыяй харчавання будуць ажыццяўляцца на працягу ўсяго навучальнага года.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: tripadvisor.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.