Вы тут

Адбыўся інвестфорум «Магілёўскі раён — тэрыторыя магчымасцяў»


28 пагадненняў аб супрацоўніцтве на агульную суму 292 мільёны беларускіх рублёў было падпісана на другім раённым інвестфоруме «Магілёўскі раён — тэрыторыя магчымасцяў». З іх 250 мільёнаў рублёў — гэта грошы, якія плануецца прыцягнуць у эканоміку, і 42 мільёны — атрымаць за конт экспартных кантрактаў. Так, прадстаўнік з Германіі заключыў пагадненне з Магілёўскім агенцтвам рэгіянальнага развіцця, а Магілёўскі райвыканкам — з кітайскай правінцыяй Яньцын.


Усяго ў форуме прыняло ўдзел больш чым сто прадстаўнікоў бізнесу і дзелавой супольнасці з Беларусі, Расіі, Германіі, Кітая, Японіі і Турцыі.

— Першы раённы бізнес-форум зарэкамендаваў сябе як перспектыўная пляцоўка для канструктыўнага дыялогу ўлады з прыватным бізнесам, а другі гэта яшчэ раз пацвердзіў, — адзначыў старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта Алег Чыкіда. — Менавіта інвестыцыі з'яўляюцца самымі эфектыўнымі крыніцамі эканамічнага росту, а іх галоўнае прызначэнне — стабільнае развіццё і павышэнне ўзроўню жыцця людзей.

Удзельнікі азнаёміліся з выставай эканамічнага патэнцыялу Магілёўскага раёна, абмеркавалі перспектывы развіцця бізнесу, узаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання з органамі дзяржкіравання, шляхі інтэграцыі ў сусветную эканамічную прастору.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта інфармацыйнага агенцтва Mоgіlеvnеws

Загаловак у газеце: Крыніцы эканамічнага росту

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.