Вы тут

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду дамовіцца з Украінай аб прадастаўленні зялёнага калідора для паломнікаў-хасідаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду дамовіцца з Украінай аб прадастаўленні зялёнага калідора для габрэяў-хасідаў, якія не могуць з Беларусі трапіць у пункт прызначэння — да святых месцаў у Украіне. Пра гэта паведаміла СМІ прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант, інфармуе БЕЛТА.


«Прэзідэнт Беларусі даручыў нашаму ўраду аператыўна звязацца з урадам Украіны і дамовіцца аб прадастаўленні зялёнага калідора для хасідаў. Пры гэтым Беларусь гатова арганізаваць транспарт, да прыкладу аўтобусы, для дастаўкі гэтых паломнікаў да пункта прызначэння — украінскіх святыняў — і назад. А затым і ў аэрапорт для адпраўлення на радзіму. Усе гэтыя функцыі наша краіна гатова ўзяць на сябе», - заявіла Наталля Эйсмант.

«Пры гэтым, безумоўна, працэс будзе арганізаваны максімальна бяспечна, у тым ліку і для таго, каб на сітуацыю з захворваннем COVID-19 гэта ніяк не паўплывала», — дадала прэс-сакратар.

Як паведамлялася раней, каля тысячы паломнікаў-хасідаў знаходзяцца на нейтральнай паласе паміж межамі Беларусі і Украіны. Яны ідуць ва Украіну, каб 19 верасня адсвяткаваць Новы год па яўрэйскім календары. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».