Вы тут

На ўзбраенне ДКСЭ паступілі 15 новых дронаў


На ўзбраенне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз паступілі 15 новых дронаў. Новая тэхніка з'явілася дзякуючы праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія — Літва — Беларусь на 2014—2020 гады. Яна рэалізуецца ў межах Еўрапейскага інструмента суседства, які фінансуецца Еўрасаюзам. Асноўная мэта праекта — забеспячэнне бяспекі ў краінах-суседзях Літве і Беларусі, павышэнне эфектыўнасці расследавання на вялікіх тэрыторыях.


— Мы пачалі рэалізацыю праекта «Новыя крыміналістычныя тэхналогіі агляду месца здарэнняў і ўмацавання грамадскай бяспекі», — расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення крыміналістычных экспертыз цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі палкоўнік юстыцыі Андрэй Рашчупкін. — Нашым партнёрам з'яўляецца Цэнтр судовай экспертызы літоўскай паліцыі.

Праект разлічаны на 21 месяц, яго бюджэт складае звыш 850 еўра. Еўрапейскі саюз фінансуе 765 тысяч еўра.

Новая тэхніка будзе выкарыстоўвацца не толькі ў сталіцы, але і ў Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. На дроны ўскладваецца вельмі важная місія — дапамога падчас агляду месцаў здарэнняў тэхнагеннага і прыроднага характару, дарожна-транспартных здарэнняў, пошуку людзей у лясах. Кожны беспілотнік абсталяваны фота- і відэаапаратурай, якая дазволіць якасна вызначыць карціну месца падзей. А гэта істотна дапаможа ў расследаванні крымінальных спраў.

— Абсталяванне, якое закуп-ляецца ў Беларусі, набываецца і ў Літве. Яно будзе цалкам сумяшчальнае. Гэта дапаможа праводзіць сумесныя агляды месцаў здарэння і пры высвятленні ўсіх акалічнасцяў злачынстваў у памежных раёнах, — адзначае Андрэй Рашчупкін.

Гэта першы досвед выкарыстання беспілотнікаў судовымі экспертамі. Але і ў нашых суседзяў аналагічныя структуры зусім нядаўна прынялі іх на ўзбраенне. Таму істотнага адставання ў гэтым плане няма.

На гэтым паляпшэнне тэхнікі не спыніцца. Неўзабаве ў спецыялістаў ДКСЭ з'явяцца 3D-сканеры і запрацуе перасоўная крыміналістычная лабараторыя, якая будзе аснашчана ўсімі неабходнымі прыстасаваннямі для працы на месцы.

Як паведамілі ў ДКСЭ, змест інфармацыі з'яўляецца выключнай адказнасцю Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага саюза.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Погляд звысоку

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.