Вы тут

Як удасканаліць крымінальную адказнасць?


Мяркуецца распрацаваць законапраект аб змяненнях у адпаведных кодэксах Беларусі: Крымінальным, Крымінальна-працэсуальным і Крымінальна-выканаўчым. Прапановы грамадзян па паляпшэнні дзеяння абазначаных дакументаў чакаюць на прававым форуме краіны forumpravo.by да 5 кастрычніка.


Прааналізаваныя матэрыялы будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы праектаў кодэксаў аб крымінальнай адказнасці. Каардынаваць работу міжведамаснай рабочай групы будзе Міністэрства юстыцыі.

— Чакаецца маштабная работа па пераглядзе асноўных палажэнняў Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў. Пакуль ажыццяўляецца збор, вывучэнне і абагульненне прапаноў па ўдасканаленні абазначаных дакументаў, — расказала Святлана РОГАВА, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі. — Мы чакаем ідэй таксама і ад грамадзян, таму на сайце forumpravo.by, Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, на веб-партале Мінюста размешчана інфармацыя аб зборы прапаноў ад усіх зацікаўленых.

На форумах ужо з'явілася некалькі прапаноў, якія, мяркуючы па змесце, выкліканы жыццёвай практыкай. Раяць, напрыклад, поўнасцю пазбавіцца ад інстытута панятых, бо «іх можна падабраць з ліку «сваіх» і яны не гарантуюць абароны ад фальсіфікацый, аднак ствараюць праблемы для следства».

Абазначылі і вострую праблему даўжнікоў, пра акалічнасці якой неаднаразова казалі юрысты. На форуме прапануюць узмацніць меры адказнасці даўжнікоў, ажно да абавязковага прымусовага працаўладкавання і крымінальнай адказнасці за нявыплаты. Такое стаўленне зразумела, бо часта «даўжнікі шчыра падпісваюць міравое пагадненне, даюць распіскі, засведчаныя натарыусам, а самі перапісваюць маёмасць на сваякоў, і ўзяць з іх няма чаго».

Выказалі меркаванне і адносна датэрміновага вызвалення, прапануючы агучваць права на яго падчас вынясення прысуду. Згодна з цяперашнім законам, «права на датэрміновае вызваленне ад пакарання (ці замену яго больш мяккім) практычна цалкам залежыць ад адміністрацый калоній, а не суда, які прымае адпаведнае рашэнне фармальна», мяркуюць на форуме.

У Міністэрстве юстыцыі разумеюць шматзадачнасць і адказнасць работы, што мае адбыцца, таму падкрэсліваюць важнасць канструктыўнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых для дасягнення пастаўленых мэт па ўдасканаленні кодэксаў.

— Канчатковымі рэдакцыямі праектаў аб крымінальнай адказнасці, іх узгадненнем з усімі зацікаўленымі суб'ектамі і публічным абмеркаваннем будзе займацца Міністэрства юстыцыі, — дадала спецыяліст.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю:  ru.depositphotos.com

Загаловак у газеце: Каб удасканаліць крымінальную адказнасць

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.