Вы тут

Пачалася вакцынацыя ад грыпу


З 15 верасня ў краіне стартавала кампанія па вакцынацыі супраць віруса грыпу. Яе больш ранні, чым звычайна, пачатак тлумачыцца распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.


— Прышчапляць сёлета мы пачалі раней. Каранавірусная інфекцыя здае пазіцыі, але працягвае цыркуляваць. Таму медыкам прыйдзецца сутыкнуцца з «двайной атакай». З гэтай прычыны зрабіць прышчэпкі ад сезоннага грыпу мы рэкамендуем усім, — адзначае начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Яна адзначыла, што прышчапіць плануецца, як і ў апошнія гады, больш за 40 % насельніцтва. Летась, калі вакцыянавалі менавіта столькі, захваральнасць была мінімальнай, пачынаючы з 2008 года, — 6,1 чалавека на 100 тысяч насельніцтва.

— Вакцынацыя 40 % калектыву на прадпрыемствах дазваляе знізіць захваральнасць у 2,5 раза», — адзначыла спецыяліст.

Штогод вірусы грыпу муціруюць,таму і склад вакцыны мяняецца. Сёлета ён абноўлены па трох кампанентах.

— Працягласць захавання антыцелаў у арганізме — ад 6 да 12 месяцаў. Таму на пытанне «Ці варта рабіць прышчэпку, калі вакцыянаваўся летась?» адказ: «Так, варта», — падкрэсліла загадчык лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па грыпу і іншых вострых рэспіраторных захворваннях Наталля Шмялёва.

Прышчэпка ад грыпу рэкамендуецца сёлета абсалютна ўсім — менавіта з-за распаўсюджвання COVІD-19: ёсць верагоднасць адначасова заразіцца адразу дзвюма інфекцыямі.

— Прагназаваць складана, бо каранавірусная інфекцыя новая для чалавецтва, але ёсць падставы меркаваць, што другая хваля будзе менш інтэнсіўнай. Шмат людзей перахварэла і мае антыцелы, якія будуць захоўвацца, хочацца спадзявацца, каля паўгода. Ды і выпадкі зараз менш цяжкія, — адзначыла Іна Карабан. — Тым не менш групам рызыкі, асабліва пажылым людзям, старэй за 65 гадоў, не варта адмаўляцца ад вакцынацыі супраць грыпу. Бо наслаенне вірусаў грыпу і COVІD-19 можа негатыўна адбіцца на іх здароўі.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: 1obl.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».