18 верасня, пятніца

Вы тут

Беларускія ўлады ўсведамляюць наспелую неабходнасць палітычных рэформаў у краіне


Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі АБСЕ Андрэй Савіных падчас анлайн-сустрэчы са старшынёй гэтай парламенцкай супольнасці Георгіем Цэрэтэлі.


Бакі абмеркавалі бягучую ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі. Паводле слоў Андрэя Савіных, па выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі перамогу атрымаў дзеючы Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Яго перамога ўскосна пацвярджаецца і незалежнымі экспертамі — як у выніку экзітполаў, праведзеных прадстаўнікамі Расіі, Украіны, Швецыі і Сербіі, так і платформай «Голас».

«Тым не менш вынікі выбараў былі ўспрынятыя часткай беларускага грамадства контрпрадуктыўна, што прывяло да пратэсных акцый, у тым ліку несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў правапарадку, беспарадкаў на вуліцах краіны. Ёсць сведчанні, што дадзеныя акцыі арганізуюцца і фінансуюцца звонку, што з'яўляецца ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы дзяржавы», — перадае ў паведамленні прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

На пытанне прадстаўніка АБСЕ адносна колькасці затрыманых і арыштаваных грамадзян, а таксама паведамленняў аб гвалце ў ізалятарах часовага ўтрымання дэпутат Савіных запэўніў, што пераважная частка затрыманых грамадзян ужо на волі, некаторыя з іх атрымалі толькі штрафы за парушэнне грамадскага парадку. У дачыненні да выпадкаў злоўжыванняў сілай праводзіцца праверка, створана міжведамасная рабочая група, якая старанна вывучае ўсе здарэнні.

У ходзе гутаркі Андрэй Савіных адзначыў, што беларускія ўлады ўсведамляюць наспелую неабходнасць палітычных рэформаў у краіне, у тым ліку надзялення большымі паўнамоцтвамі парламента і ўрада, а таксама неабходнасць унясення паправак у выбарчае заканадаўства і законы, якія рэгулююць правядзенне масавых мерапрыемстваў. Такія змены будуць разглядацца праз шырокае грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі Канстытуцыі. Да такога дыялогу прыцягнуць дзеючыя палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні, якія маюць афіцыйны статус.

На пытанне старшыні ПА АБСЕ аб тым, ці будзе ўдзельнічаць у такой дыскусіі Каардынацыйны савет, Андрэй Савіных адзначыў, што юрыдычны статус дадзенага аб'яднання да канца не зразумелы. Рыторыка яго прадстаўнікоў носіць неканструктыўны, рэвалюцыйны характар, што не дае ўладам магчымасці весці з імі перагаворы. У той жа час у дыскусіі адносна наспелых палітычных рэформаў абавязкова павінны прыняць удзел афіцыйна зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі, грамадскія і прафесійныя аб'яднанні. Прапрацоўваецца алгарытм правядзення такіх перамоў.

Што датычыцца замежных партнёраў Беларусі, у тым ліку партнёраў па ПА АБСЕ, то Беларусь па гатоўнасці можа звярнуцца да калег па юрыдычную дапамогу з улікам назапашаных імі лепшых практык. Бакі дамовіліся і надалей падтрымліваць цесныя працоўныя кантакты.

Прэв’ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Перамены праз дыскусію

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.