Вы тут

З 2021 года Барбадас стане рэспублікай


Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II з 2021 года не будзе кіраўніком Барбадаса, востраў афіцыйна стане рэспублікай. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву генерал-губернатара Барбадоса Сандры Мэйсан на адкрыцці восеньскай сесіі мясцовага парламента.


«Надышоў час цалкам пакінуць ззаду наша каланіяльнае мінулае. Жыхарам Барбадаса патрэбен уласны кіраўнік дзяржавы. Барбадас зробіць наступны лагічны крок да поўнага суверэнітэту і стане рэспублікай ужо да 55-й гадавіны нашай незалежнасці», — сказала Сандра Мэйсан.

Карыбская краіна атрымала незалежнасць у 1966 годзе. Барбадас — незалежная дзяржава ў складзе Садружнасці, якую ўзначальвае Лондан. Кіраўніком з’яўляецца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам. На выспе пражываюць больш за 287 тыс. чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».