Вы тут

Два футбалісты ФК БАТЭ здалі станоўчыя тэсты на каранавірус пасля матчаў зборных


Паўабаронцы БАТЭ Ігар Стасевіч і Станіслаў Драгун пасля вяртання са стану зборнай Беларусі здалі станоўчыя тэсты на каранавірус.


У адпаведнасці з Медыцынскім пратаколам УЕФА па вяртанню да гульні, у аўторак, 15 верасня, барысаўская каманда, якая праз два дні будзе змагацца з балгарскім ЦСКА з Сафіі ў рамках 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы-2020/21, прайшла кантрольнае тэставанне на наяўнасць SARS-CoV-2-RNA. Амаль ва ўсіх прадстаўнікоў БАТЭ — футбалістаў, трэнераў і адміністрацыйнага персаналу — вынікі зноў аказаліся адмоўнымі.

Выключэнне склалі толькі тыя, хто праходзіў працэдуру асобна ад астатніх — Ігар Стасевіч і Станіслаў Драгун. У абодвух пасля адлучкі ў нацыянальную зборную Беларусі з’явіліся прыкметы каранавіруснай інфекцыі, у сувязі з чым вопытныя паўабаронцы на працягу тыдня знаходзіліся ў ізаляцыі. У іх пацвердзіліся станоўчыя вынікі тэстаў.

«Па зразумелых прычынах гэтыя хлопцы ў Балгарыю не паляцяць. Адзначым, што яшчэ трое зборнікаў — Павел Няхайчык, Максім Скавыш і Яўген Яблонскі — не ўдзельнічалі ў трэніровачным працэсе «жоўта-сініх» да таго часу, пакуль не атрымалі два адмоўныя вынікі тэстаў», — паведамляе прэс-служба БАТЭ.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.