Вы тут

У Беларусі намалацілі больш за 8 млн т збожжа


Беларускія аграрыі намалацілі 8,025 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 16 верасня, у Мінскай вобласці сабралі амаль 2 млн т збожжа, у Гродзенскай — больш за 1,56 млн т, Брэсцкай — амаль 1,35 млн т, Магілёўскай — 1,12 млн т, Віцебскай — 1,07 млн т, Гомельскай — 921 тыс. т.

Сярэдняя ўраджайнасць па краіне — 36,9 ц/га (у 2019 годзе на аналагічную дату было 31,1 ц/га).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,147 млн га, што складае 99,1 працэнта запланаванай плошчы.

Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: па Беларусі скошана 61,6 працэнта і 71,5 працэнта плошчаў адпаведна. Яравы рапс убраны з 82,2 працэнта плошчаў.

Цукровых буракоў накапана 279,9 тыс. т, цукрыстасць — 15,55 працэнта (на аналагічную дату мінулага года — 15,93 працэнта). Ураджайнасць складае 438,3 ц/га супраць 450,8 ц/га ў мінулым годзе.

Убрана чвэрць плошчаў бульбы, накапана 196,7 тыс. т, ураджайнасць — 309,5 ц/га (331,9 ц/га на аналагічную дату 2019 года).

Прэв’ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?