Вы тут

Аўтаматызаваная сістэма па кіраванні энергетыкай укаранёная ў Пінскім раёне


У Пінскім раёне Брэсцкай вобласці ўкаранілі новую аўтаматызаваную сістэму, якая кіруе энергетыкай раёна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.


Цяпер пры пашкоджанні на электрычных лініях дыспетчар зможа хутка выявіць ўчастак пашкоджання, лакалізаваць яго, аператыўна арганізаваць рамонтна-аднаўленчыя работы.

Новая аўтаматычная сістэма дазволіць праводзіць рамонтныя работы кропкава, без адключэння іншых спажыўцоў электраэнергіі.

Укараняць праект пачалі ў студзені гэтага года. За гэты час энергетыкі рэканструявалі падстанцыю ў вёсцы Рудка, усталявалі 128 кіраваных секцыйных выключальнікаў, 55 індыкатараў току кароткага замыкання, выканалі тэлемеханізацыю 12 падстанцый.

Кошт праекта склаў больш за Br11,56 млн. У праект РУП «Брэстэнерга» ўклала ўласныя сродкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.