Вы тут

Прэзідэнт выказаўся пра партыйнае будаўніцтва ў Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны выказаўся пра партыйнае будаўніцтва, паведамляе БЕЛТА.


Па словах кіраўніка дзяржавы, да таго, як будзе прынятая новая Канстытуцыя, трэба вярнуцца да партыйнай сістэмы, прайсціся па законе аб палітычных партыях.

«Давайце спакойна займацца гэтай працай. Вялікая справа не робіцца адразу, яна павінна выспець, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Раней мы не займаліся сур’ёзна партыйным будаўніцтвам. Не было запыту на партыі».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сучаснае грамадства структуруецца, і яно павінна мець свае палітычныя арганізацыі, уключаючы партыі.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў цяперашні час у Мінюсце зарэгістравана 15 партый. «Але мы ж разумеем, што гэта не партыі. Калі 10 з іх адхіліліся ад сваіх статутаў, задач і патрабуюць новых выбараў. Міністру юстыцыі даручаю старанна паглядзець на ўсе партыі — ці адпавядаюць яны патрабаванням па колькасці, структуры, ці працуюць па сваім статуце. Трэба правесці іх перарэгістрацыю».

«Ужо даўно ідзе праца над новым законам (аб палітычных партыях. — Заўвага БЕЛТА), але патрэбен вынік», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».