Вы тут

Стартуе конкурс малюнка да 75-годдзя атамнай галіны


Дзяржкарпарацыя «Расатам» і інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі (ІЦАЭ) у Мінску заклікаюць да ўдзелу ў конкурсе «Тэхналогіі, якія мяняюць свет», які ладзіцца да 75-годдзя атамнай галіны з мэтай падкрэсліць важнасць ядзерных тэхналогій у штодзённым жыцці, паведамляецца на старонцы адукацыйнага праекта Дзяржкарпарацыі Расатам Look Аround Belarus.


Арганізатары разлічваюць, што да конкурсу далучацца дзеці ад шасці гадоў, падлеткі і моладзь ва ўзросце да 31 года з усіх куткоў Беларусі. Удзельнікам прапануецца пафантазіраваць на тэмы, звязаныя з атамнай галіной, у трох катэгорыях: «Атамная энергія маёй краіны», «Прафесія атамнай галіны/Людзі справы» і «Атамныя тэхналогіі ў жыцці чалавека». Для ўдзелу ў творчых спаборніцтвах неабходна зарэгістравацца.

— Атамная галіна — высокатэхналагічная сфера, якая ўжо шмат дзесяцігоддзяў дэманструе ўпэўнены і дынамічны прагрэс. Ядзерныя тэхналогіі сталі надзейнай крыніцай энергіі, яны садзейнічаюць навуковым даследаванням, новым адкрыццям у прамысловасці, медыцыне, сельскай гаспадарцы, асваенні космасу, — падкрэсліў Уладзімір ГОРН, намеснік дырэктара аб’яднання «Расатам Усходняя Еўропа». — Асаблівая цікавасць да высокіх тэхналогій заўжды была ў моладзі, а атамная галіна — невычэрпная крыніца натхнення для крэатыўных і творчых людзей. Энтузіязм моладзі ў спалучэнні з вопытам прафесіяналаў, несумненна, пасадзейнічае далейшаму развіццю атамнай сферы.

— Такія ўтваральныя ініцыятывы садзейнічаюць фарміраванню ў маладога пакалення разумнага стаўлення да атамнай энергетыкі і ядзерных тэхналогій. Вельмі важна, каб нашы дзеці і моладзь бачылі для сябе магчымасці адукацыі і прафесійнага развіцця ў гэтых сферах, — пераканана Лілія ДУЛІНЕЦ, намеснік дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Беларусі. — Наша краіна ўвайшла ў клуб ядзерных дзяржаў, а сусветны вопыт паказвае, што папулярызацыя навукі і тэхналогій ў сучаснай і даступнай форме надае імпульс для паспяховага развіцця навуковага і сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу краіны.

Работу можна выканаць на палатне, ватмане, кардоне і іншым матэрыяле, які абярэ ўдзельнік, любымі мастацкімі сродкамі: алеяй, акварэллю, тушу, каляровымі алоўкамі, фламастэрамі і іншымі прыладамі. Можна стварыць таксама работу з дапамогай камп’ютарнай графікі. Творы прымаюцца да 30 кастрычніка на адрас: 220114, г. Мінск, вул. Макаёнка, 12, Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці» з адзнакай (Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі). Работы ў графічным выглядзе можна дасылаць на электронную пошту: icao.by@tut.by

Найлепшых аўтараў журы вызначыць у лістападзе. Суддзі будуць ацэньваць арыгінальнасць ідэі, майстэрства выканання задумы і раскрыццё тэмы. Пераможцы атрымаюць дыпломы і падарункавыя сертыфікаты. А на старонцы Look Around Belarus адбудзецца галасаванне за Прыз глядацкіх сімпатый

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.