Пагадненне аб стварэнні новай структуры падпісана ў рамках афіцыйнага візіту ў Турцыю дэлегацыі БДУ на чале з прарэктарам па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцінам Казадаевым. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак.
Функцыянаваць цэнтр будзе на базе міжнароднай адукацыйнай кампаніі «Атлас» (Atlasprivateeducationalservices). Яго дзейнасць дазволіць актывізаваць інфармацыйнае прасоўванне адукацыйных паслуг БДУ, а таксама пашырыць адукацыйныя і культурныя сувязі Беларусі і Турцыі. У прыватнасці, плануецца правядзенне прафарыентацыйных мерапрыемстваў сярод турэцкіх абітурыентаў, іх кансультаванне па пытаннях паступлення і навучання ў БДУ. Сумесна з турэцкай кампаніяй універсітэт акажа арганізацыйную падтрымку патэнцыйным абітурыентам у падрыхтоўцы да паступлення. Таксама БДУ забяспечыць цэнтр інфармацыйнымі друкаванымі, відэа і мультымедыйнымі матэрыяламі па профільных кірунках дзейнасці структуры.
Цэнтр адкрыты пры падтрымцы рэгіянальнага прадстаўніка міжнароднай адукацыйнай кампаніі «Атлас» у Беларусі Джэнка Саркута.
У ходзе афіцыйнага візіту ў Турцыю дэлегацыя БДУ таксама наведала шэраг універсітэтаў з мэтай абмеркавання магчымасці ўзаемавыгаднага акадэмічнага супрацоўніцтва.
Даведка:
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота прэс-службы БДУ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».