21 кастрычніка, серада

Вы тут

Нацыянальны банк аб'яўляе конкурс на лепшую працу па эканамічнай тэматыцы


Ён праводзіцца ў дзвюх намінацыях: сярод студэнтаў і магістрантаў і сярод аспірантаў.


Галоўны прыз у кожнай намінацыі - грашовая прэмія ў памеры 1 тысячы беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы - 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна.

У конкурсе могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 30 кастрычніка  накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by адпаведную заяўку і сваю конкурсную работу.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 30 снежня бягучага года.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, а таксама патрабаванні, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ) размешчана на Адзіным партале фінансавай адукаванасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.