Вы тут

Аляксандр Лукашэнка раскрыў падрабязнасці сочынскіх перамоў з Уладзімірам Пуціным


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны распавёў падрабязнасці перамоваў у Сочы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія прайшлі 14 верасня. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.


Фота прэс-службы прэзідэнта Расіі

«Мы абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў. Амаль 5 гадзін. Дарэчы, мы з Пуціным выпрацавалі план перамоваў. МЗС, урада, прэзідэнты — гэтая формула была распрацавана да выбараў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, перш за ўсё абмяркоўваліся пытанні энергетыкі. «Мы не апускаліся ў канкрэтныя лічбы і іншае. Але, як мне дакладваў Сямашка, наш пасол, ён жа і віцэ-прэм’ер (пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, які надзелены і паўнамоцтвамі віцэ-прэм’ера ў пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй. — Заўвага БЕЛТА), ён вядзе перамовы з энергетыкамі ў Расіі. Зусім, кажа, іншыя людзі, можна размаўляць і па цэнах і гэтак далей і таму падобнае», - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно пытанне на перамовах — доступ на рынкі: «Пуцін сам прапанаваў: давай актывізуем нашы холдынгі, буйныя прамысловыя прадпрыемствы, няхай кіраўнікі сустракаюцца, міністры, трэба, каб яны самі сустракаліся і гандлявалі паміж сабой. Я кажу: окей, мяне гэта задавальняе».

Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў пра крэдыт у $ 1,5 млрд, які Расія выдзеліць Беларусі. «Павінен вам сказаць, што гэта было маё патрабаванне. І прэм’ер, і міністр фінансаў мне прапанавалі выплаціць гэты крэдыт — у гэтым годзе мы мільярд павінны былі ім (расійскаму боку. — Заўвага БЕЛТА) вярнуць. Пры ўсіх складанасцях мы гатовыя былі вярнуць гэты мільярд. Гэта не новы крэдыт. Гэта была мая просьба да кіраўніцтва Расіі аб тым, што мы гэты мільярд у гэтым годзе вам не выплочваем, пакідаем у сябе і пераносім на будучы год. Працэнт там прымальны. То бок, гэта пытанне рэфінансавання», - распавёў беларускі лідар.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін прапанаваў паралельна з кантактамі кіраўнікоў прадпрыемстваў і буйных холдынгаў актывізаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва.

«Я кажу: у тэму, у канцы верасня будзе Форум рэгіёнаў (Беларусі і Расіі. — Заўвага БЕЛТА), мы пачнем інтэнсіфікаваць зносіны губернатараў. Гэта вялікая справа. Яны там вырашаць многае, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — І вось мне Сямашка ўжо па шляху з Сочы ноччу дакладваў, што яны з міністрам прамысловасці праехалі па Расіі і на $ 290 млн кантрактаў прывезлі — БелАЗы, МАЗы і іншае. Заключылі дагаворы. Траціна мільярда, гэта вялікія грошы. гэта значыць, трэба варушыцца».

«Таксама вельмі сур’ёзна гаварылі аб пераарыентацыі грузапатокаў з Прыбалтыкі на Піцер. Я яму сказаў прама: калі вы прапануеце такія ўмовы, як мы маем у Прыбалтыцы, нам усё роўна. Ведаючы, што я яшчэ не паляцеў з Сочы, ён даў распараджэнне ўсе гэта палічыць і правесці на гэты конт перамовы», - заявіў Прэзідэнт.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін надалі супрацоўніцтву ў сферы ВПК і абароны. «Гэта была мая прапанова, і мы павінны праводзіць вучэнні. Мы не павінны глядзець на тое, што пра нас там нехта скажа. Войска, якое не ваюе, гэта не войска. Дык хоць вучэнні трэба праводзіць», — сказаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.