Вы тут

Расія выдасць крэдыт Беларусі на $1,5 млрд у два этапы


Расія прадаставіць Беларусі крэдыт у два этапы — $1 млрд у 2020 годзе і $500 млн ў 2021 годзе, паведаміў журналістам міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў. Пра гэта інфармуе ТАСС.


«Мы ў бягучым годзе хочам даць $ 1 млрд, з якіх $500 млн за кошт ЕФСР (Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — заўв. ТАСС), $500 млн — за кошт міждзяржкрэдыту. У наступным годзе — $500 млн за кошт міждзяржкрэдыту», — растлумачыў міністр , адзначыўшы, што ўмовы прапрацоўваюцца з беларускім Мінфінам.

«Мы будзем звяртацца да калег з тым, каб гэты інстытут [Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця] прыняў рашэнне аб невялікай праграме падтрымкі Беларусі», — дадаў Сілуанаў.

Прэв’ю: myseldon.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?