Вы тут

Дзяўчынка ў баскетбольным шары


Стала прафесійнай спартсменкай.


20 гадоў таму гісторыя «дзяўчынкі ў баскетбольным шары» ўзрушыла ўвесь Кітай, і не толькі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Гэтую дзяўчыну завуць Цянь Хун’янь, яна нарадзілася ў вёсцы правінцыі Юньнань ў 1996-м. Калі ёй было 4 гады, яна трапіла ў аўтааварыю, з-за чаго пазбавілася ніжняй паловы цела. Яе сям’я была настолькі бедная, што не змагла ёй купіць штучную канечнасць. Але яе дзядуля знайшоў на вуліцы баскетбольны мяч і паклаў яе цела ў яго, каб дапамагчы ёй перасоўвацца.

Яе гісторыя і вясёлы характар кранулі многіх людзей. Яны зрабілі для яе ўсё магчымае, у тым ліку звярнуліся да трэнера нацыянальнай зборнай інвалідаў — плыўцоў Чжан Хунху. Ён пачаў яе трэніраваць. Гэта было складанай задачай, бо ў дзяўчынкі не было ног, што вельмі важна для плавання. Аднак, дзякуючы сваім намаганням, Цянь Хун’янь заваявала тры медалі ў спаборніцтвах дзяржаўнага ўзроўню ў 2010-м, а ў 2016-м яна прыняла ўдзел у Паралімпійскіх гульнях у Рыа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».