Вы тут

Сталіца аднарогаў


Так называюць Пекін.


З 93 кампаніямі-аднарогамі Пекін лідзіруе сярод сусветных гарадоў і атрымаў званне «сталіцы аднарогаў» свету. Аб гэтым сведчаць дадзеныя глабальнага рэйтынгу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як вядома, кампаніі-аднарогі — гэта стартапы, якія пакуль не каціруюцца на фондавых рынках, чый ацэначны кошт вырас за кароткі тэрмін да сумы ў мільярд долараў і больш.

Даследчы інстытут Хужунь (Hurun Research Institute) сумесна з Новым раёнам Сучжоу (усходнекітайская правінцыя Цзянсу) апублікаваў глабальны індэкс аднарогаў Хужунь-2020, згодна з якім у свеце налічваецца 586 такіх прадпрыемстваў, што на 92 летась.

У Кітаі 227 кампаній-аднарогаў, якіх у параўнанні з мінулым годам стала больш на 21. Па гэтым паказчыку КНР саступае толькі ЗША, дзе такіх кампаній 233. На абедзве краіны прыпадае каля 80 працэнтаў кампаній-аднарогаў ва ўсім свеце.

Згодна з рэйтынгавай справаздачай, у топ-10 сусветных гарадоў па колькасці штаб-кватэр кампаній-аднарогаў ўвайшлі пяць кітайскіх мегаполісаў — Пекін, Шанхай, Шэньчжэнь, Ханчжоў і Нанкін. Кітайская Ant Group, якая займаецца аказаннем фінансавых паслуг і базуецца ў горадзе Ханчжоў усходнекітайскай правінцыі Чжэцзян, з ацэначным коштам у 150 млрд. долараў ЗША стала найбуйнейшым аднарогам у свеце. У то-10 аднарогаў па ацэначным кошце ўвайшлі 6 кітайскіх кампаній.

Прэв’ю: canadetz.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».