Вы тут

У Мінску злодзей скраў цыгарэты і алкаголь, зламаўшы пры гэтым нагу


У Першамайскі РУУС Мінска паступіла заява аб крадзяжы тавараў з крамы, размешчанай на вуліцы Карбышава. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку хутка высветлілі асобу падазронага. Гэта быў 29-гадовы жыхар Гомельскай вобласці, паведамляе minsknews.by


Вяртаючыся пасля сустрэчы з таварышам, ён заўважыў прыадчыненае акно ў краме. Пералазячы праз акно, зламыснік зламаў нагу. Але нават пры гэтым ён вынес з крамы 12 бутэлек алкаголю і 59 пачкаў цыгарэт. Мяркуючы па запісах камер відэаназірання, для гэтага госцю сталіцы прыйшлося скакаць на адной назе і поўзаць на каленях.

- Агульная сума нанесенай шкоды склала 590 рублёў. Вядома, што раней падазроны ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж, - распавяла начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.