Вы тут

У Германіі футбольны матч скончыўся з лікам 37:0. Прычына — каранавірус


Нямецкі футбольны клуб «Рыпдорф / Мольцэн II» прапусціў 37 галоў у матчы з «Холдэнштэтам» праз захаванне правілаў сацыяльнага дыстанцыявання. Пра гэта інфармуе championat.com


Па дадзеных крыніцы, напярэдадні матчу стала вядома, што гульцы «Холдэнштэта» кантактавалі з заражаным каранавірусам.

У сувязі з гэтым «Рыпдорф» прасіў перанесці матч на іншую дату, але іх просьбу адхілілі. «Рыпдорф» у выпадку адмовы выйсці на матч мог сутыкнуцца з сур'ёзнымі штрафнымі санкцыямі, таму клуб прыняў рашэнне выйсці на поле, але выконваў пратакол сацыяльнага дыстанцыяваньня.

У сувязі з гэтым гульцы «Холдэнштэта» 37 разоў бесперашкодна паразілі вароты суперніка.

Гульцы «Рыпдорфа» назіралі за іх дзеяннямі з бяспечнай адлегласці.

Прэв’ю: skysport.de

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».