Вы тут

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму ўчора ў Брэсце былі праблемы з інтэрнэтам


Праблемы з доступам пачаліся пасля дзесяці гадзін вечара. Не працаваў ні правадной інтэрнэт ад ByFLY, ні Wi-Fi. Многія звязалі гэта з блакаваннем інтэрнэту ва ўсёй краіне (тым больш праз VPN доступ быў), але праблема, як высветлілася, была лакальнай. Тым больш мабільны інтэрнэт працаваў, хатні ад іншых аператараў (напрыклад, «Элнет», «WikiLink») таксама не выклікаў нараканняў. Акрамя таго, паведамленняў пра падобную праблему з іншых рэгіёнаў не паступала.


Пазней «Белтэлекам» патлумачыў, што ўчора адбылася аварыйная сітуацыя на сетцы сувязі Брэсцкага філіяла, то-бок праблема тычылася толькі Брэсцкай вобласці. У 23:15 доступ да інтэрнэту быў адноўлены, паведамляе vb.by.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.