Вы тут

Бранзалет і «пластык» у адным флаконе


Спецыяльна да пачатку навучальнага года, але да 1 кастрычніка, у адным з камерцыйных банкаў можна атрымаць плацежныя бранзалеты для дзяцей амаль па сабекошце. Так, пры аднаразовай аплаце за ўвесь тэрмін дзеяння карткі, бранзалет каштуе 20 рублёў. Да бранзалета выпускаецца картка Vіsa Classіc, у беларускіх рублях на два гады.


Гэты плацежны гаджэт дазваляе аплачваць у адзін дотык любыя пакупкі ўсюды, дзе ёсць бескантактавы тэрмінал, напрыклад, у школьнай сталовай. Для разліку трэба паднесці яго да тэрмінала, пры куплі да 80 рублёў уводзіць PІN-код не трэба.

Што важна, няма абмежаванняў па ўзросце або колькасці бранзалетаў на аднаго чалавека. Калі дзіцяці ўжо споўнілася 14 гадоў, то рахунак можна адкрыць на яго імя, калі яно маладзейшае — на аднаго з бацькоў.

Напрыклад, у Пріорбанку прадстаўленыя бранзалеты чатырох колераў — чорнага, жоўтага, салатавага і бірузовага. Ён не баіцца вады, удараў і перападаў тэмператур. Плацежны бранзалет дапамагае дзіцяці хутка аплачваць пакупкі, а бацькам — лепш кантраляваць яго выдаткі. Паколькі ён заўсёды на руцэ, яго складана згубіць, у адрозненне ад наяўных або карты. Акрамя таго, дзеці аднымі з першых асвойваюць новыя тэхналогіі — гэта дакладна.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».