Вы тут

Беларусь і Расія абмеркавалі неабходныя дзеянні для адмены роўмінгу да 1 кастрычніка


У фармаце відэаканферэнцыі паміж Мінсувязі Беларусі і Міністэрствам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі з удзелам прадстаўнікоў антыманапольных органаў, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Пасольства Беларусі ў РФ, а таксама беларускіх і расійскіх аператараў электрасувязі абмеркавана тэма адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, піша БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.


Як адзначылі ў ведамстве, адбыўся канструктыўны дыялог па актуальных пытаннях выканання адпаведнай дарожнай карты. Беларускім бокам абазначаны шэраг патрабуючых аператыўнага вырашэння пытанняў міжаператарскага ўзаемадзеяння, неабходных для завяршэння да 1 кастрычніка работы па адмене роўмінгу, уключаючы тэсціраванне пропуску роўмінгавага трафіка і рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні фрода на сетках электрасувязі. Расійскім бокам былі дапоўнены і падтрыманы гэтыя прапановы.

Аператарам пастаўлена задача завяршыць работы па тэсціраванні пропуску роўмінгавага трафіка і заключэнні антыфродавых пагадненняў не пазней за 24 верасня.

Таксама па выніках абмеркавання кіраўнікамі Міністэрства сувязі Беларусі і Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі былі ўзгоднены пазіцыі па праекце пратакольнага рашэння групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы па пытанні адмены роўмінгу.

Чарговую відэаканферэнцыю па гэтым пытанні бакі дамовіліся правесці 25 верасня.

Прэв’ю: iguides.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Святлодыёды са шматслойнымі нанаплёнкамі, якія мяняюць колер у залежнасці ад часу сутак і падстройваюцца пад біярытм чалавека...

Спорт

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

«У юбілейны сезон хацелася сур'ёзна адзначыць дзень нараджэння. Але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы».

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў.