20 кастрычніка, аўторак

Вы тут

Раім схадзіць


Вандроўкі ў мінулае, Цеплаход F1, «Вялікае княства Сула» і іншае — афіша «Звязды».


TEDxYouth@Minsk

Дзе: анлайн, рэгістрацыя (дэдлайн падачы заявак — 18 верасня, 18:00)

Калі: 19 верасня, 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

Беларускамоўная канферэнцыя TEDxYouth@Minsk пройдзе 19 верасня ў анлайн-фармаце на відэасэрвісе VOKA.

Інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk пройдзе ў анлайн-фармаце 19 верасня на відэасэрвісе VOKA ў вольным доступе. Свае ідэі і праекты ў сферы тэхналогій, экалогіі, інклюзіі і культуры прадставяць 10 старшакласнікаў і першакурснікаў з усёй краіны. Усе спікеры будуць выступаць па-беларуску. Каб стаць удзельнікам анлайн-мерапрыемства, неабходна зарэгістравацца.

Канферэнцыя TEDxYouth@Minsk з’яўляецца часткай сусветнага руху TEDx у нашай краіне і адбудзецца ў Беларусі ўжо ў другі раз пры падтрымцы праекта «Першыя», які праводзіцца кампаніяй А1. Па традыцыі прамовы ўсіх спікераў будуць гучаць па-беларуску, бо адна з мэтаў праекта «Першыя» — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.

Спікеры TEDxYouth@Minsk раскажуць пра свае ідэі ў кірунках тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі. Яны выйдуць у знакаміты чырвоны круг з 10-хвіліннай прамовай, якую рыхтуюць разам з ментарамі — прадстаўнікамі беларускай супольнасці TEDxMinsk. На анлайн-канферэнцыі збяруцца прадстаўнікі кожнага рэгіёна Беларусі.

  • Дзяніс Рабчук з Брэста разам камандай робіць паэтычныя муралы. Ужо некалькі дзясяткаў вершаў беларускіх класікаў з’явіліся на вуліцах Брэста, а зараз хлопец плануе пашырыць свой праект і на іншыя гарады Беларусі.
  • Ангеліна Себік з Гомеля прапанавала зрабіць серыю майстар-класаў для падлеткаў ад беларускамоўных блогераў: як стварыць і развіць свой Instagram ці Tik-Tok, колькі часу траціць на прасоўванне, як ствараць кантэнт па-беларуску.
  • Павел Ананіч з Магілёва прапануе вяртаць нашым старажытным гарадам страчаныя архітэктурныя шэдэўры з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці.
  • Канстанцін Муліца з Іўя ўпэўнены, што нашы думкі рэгулююць наша жыццё. І знайшоў гэтаму навуковое абгрунтаванне.
  • Вікторыя Сідарэнка з Гомеля распачала цэлы стартап па вырабе аднаразовага посуду з распаўсюджаных у Беларусі прыродных матэрыялаў і раскажа пра сваё бачанне паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў краіне.
  • Кацярына Янголь з Крэва раскажа, як экалогія яе роднага мястэчка звязана з Балтыйскім морам: у планах Кацярыны і яе аднадумцаў — ачысціць бераг мясцовай рачулкі, пабудаваць драўляны памост і праводзіць там танцавальныя майстар-класы пад жывую музыку.
  • Настасся Кундзір з Віцебска распрацавала інтэрактыўны сэрвіс, які дапаможа скласці індывідуальны маршрут па музеях на аснове зацікаўленасцяў кожнага.
  • Самуіл Алексін з Мінска прапануе варыянт пераходу ад інфармацыйнай пісьменнасці да робататэхнічнай, якая становіцца неад’емнай часткай нашага жыцця, раскажа і нават прадэманструе незвычайныя рабатызаваныя прылады.
  • Лізавета Грынюк са Слуцка ўсяго за тры крокі ад iдэi да рэальнасцi пераасэнсавала навуковую спадчыну Ніколы Тэслы. Яна распрацавала канцэпт універсальнай канструкцыі бесправадной зарадкі і прапаноўвае нам свой досвед у пытанні самаматывацыі падчас рэалізацыі асабістай задумкі.
  • Сафія Федчанка з Мінска прапануе ўсталяваць спецыяльныя прылады ў вучэбных класах, каб дзеці з захворваннямі апорна-рухальнай сістэмы маглі пазбегнуць ізаляцыі і наведваць заняткі ў звычайных школах.​

Прамая бясплатная трансляцыя канферэнцыі TEDxYouth@Minsk пачнецца 19 верасня ў 13:00. Далучыцца да трансляцыі можна на сайце voka.tv і ў дадатку VOKA з любой кропкі Беларусі і свету.

Пра праект «Першыя»

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў. Цягам навучальнага года школьнікі распрацоўвалі свае праекты ў чатырох тэматычных кірунках — «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура», а таксама бралі ўдзел у крэатонах у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне. Спецыяльна для канкурсантаў быў запушчаны першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў. Праект праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk.


Цеплаход F1. Выстава

Дзе: Камсамольскае возера, г. Мінск, пр-т Пераможцаў

Калі: пн—пт 12:00–22:00, сб-ндз 10:00–22:00

Колькі каштуе: дарослым — 8 BYN, дзецям — 5 BYN (пры куплі на afisha.tut.by)

Незабыўныя шпацыры па Камсамольскім возеры каля маляўнічых зялёных астраўкоў не пакінуць вас абыякавымі. На белым цеплаходзе «Свіслач», прышвартаваным у прычале ў гарадскім Парку Перамогі, размешчаным уздоўж праспекта Пераможцаў, можна пракаціцца па хвалях возера ў любы дзень тыдня.

На палубе зручна размясціцца можна ў любое надвор’е: на карме ёсць месцы для аматараў пазагараць пад адкрытым небам, ёсць крытая тэнтам частка палубы з месцамі для сядзення і столікамі, у выпадку дажджу можна схавацца на ўтульнай ніжняй палубе.

Інфалінія: +375 (29) 627-57-47


Вандроўкі ў мінулае

Дзе: г. Мінск

Калі: па раскладзе

Колькі каштуе: бясплатна

«Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» — гэта адукацыйна-сацыяльны праект, прысвечаны пешым вандроўкам па Мінску.

У межах праекта вас чакаюць штодзённыя ці штотыднёвыя вандроўкі і аўтарскія экскурсіі — кожная з іх адкрые вам новую цікавую старонку гісторыі горада.

Вас чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадскія гісторыі, смешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданні, прывіды і старажытныя некропалі, гісторыя Беларусі на мінскіх вуліцах.

Праект «Вандроўкі ў мінулае» працуе згодна з прынцыпам «Free Walking Tours» — гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога з’яўляецца азнаямленне з гісторыяй горада. Такія экскурсіі будуць цікавымі як гасцям, так і жыхарам гораду; экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім свеце і карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Кожны жадаючы можа прыйсці на вандроўку, па сканчэнні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы развіццю праекта, пакінуўшы чаявыя.

P.S. Запісвацца на вандроўкі не трэба — проста прыходзьце на месца сустрэчы. Сярэдняя працягласць экскурсіі — 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасці мінімум 10 чалавек. Экскурсіі не адбываюцца ў дождж.

28.08 (пятніца)

  • 19.00 — МІНСКІЯ ГІСТОРЫІ (Каля ўваходу ў ратушу)

30.08 (нядзеля)

  • 14.00 — МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ (Каля паркавай брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188)
  • 16.30 — МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ (Каля галоўнай брамы могілак)
  • 19.00 — ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ (Каля ўваходу ў цырк, пр-т Незалежнасці, 32)

31.08 (панядзелак)

  • 19.00 — АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК (Каля помніка Максіму Багдановічу)

01.09 (аўторак)

  • 19.00 — ПА БЫЛОЙ ЗАХАР’ЕЎСКАЙ (Каля дома па адрасе вул. Савецкая, 2)

02.09 (серада)

  • 19.00 −12 КАЗАК АСМАЛОЎКІ (Каля дому па адрасе вул. Камуністычная, 22)

03.09 (чацвер)

  • 19.00 — СЦЕЖКАМІ ЖЫЦЦЯ (Каля дома па адрасе вул. Карла Маркса, 17)

04.09 (пятніца)

  • 19.00 — НЕБЯСПЕЧНАЯ НІЖНЕЛЯХАЎСКАЯ (Каля Дома афіцэраў каля танку)

05.09 (субота)

  • 16.30 — МІНСК ГАБРЭЙСКІ (Каля галоўнага ўваходу ў тэатар Горкага, вул. Валадарскага, 5)
  • 19.00 — МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ (Сустракаемся ля паркавай брамы насупраць дому па вул. Маякоўскага, 188)

06.09 (нядзеля)

  • 14.00 — ЛЕПШАЕ З МІНСКАЙ ГІСТОРЫІ (Сустракаемся ля помніку Леніну на пл. Незалежнасьці)
  • 16.30 — МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ (Сустракаемся ля галоўнай брамы могілак)
  • 19.00 — 19.00 — ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ (На транспартным прыпынку «Музей валуноў»)

Gastrofest. Craft

Дзе: г. Минск

Калі: па 4 кастрычніка

Колькі каштуе: 24 BYN/сэт

Набрацца сіл перад новымі здзяйсненнямі, перавесці дух і правесці час з блізкімі вам дапаможа ўсімі любімы Gastrofest.Craft. Фестываль праходзіць з 17 верасня па 4 кастрычніка. У ім удзельнічаюць 20 устаноў, якія падрыхтавалі для гасцей сэты коштам 24 рублі. Дзякуючы партнёру фестывалю Delivio частку сэтаў можна замовіць да сябе дадому. Кошт дастаўкі не ўваходзіць у цану сэта і залежыць ад вашай геалакацыі.

Гастрафэст — гэта серыя гастранамічных фестываляў, якая прыйдзецца па душы ўсім знатакам смачнай ежы і якасных напояў. Ва ўсіх фестываляў розная тэма, але адна механіка. 20 топавых у сваім сегменце ўстаноў прапануюць свае лепшыя сэты па фіксаванай цане ў пэўны адрэзак часу.

Усе ўстановы прымаюць удзел у народным галасаванні на сайце gastrofest.by і аднайменным Telegram-канале. За ўсімі навінамі Гастрофеста можна сачыць у Instagram-акаўнце @gastrofest.by.

Падрабязней


«Вялікае княства Сула». Экскурсія ў Парку інтэрактыўнай гісторыі

pda.ekskursii.by

Дзе: Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в. Сула, 14

Калі: кожную нядзелю, з 10:00

Колькі каштуе: ад 12 BYN

Кожнаму важна з дзяцінства ведаць гісторыю свайго краю і сваіх продкаў. Унікальнае месца, дзе вы можаце інтэрактыўна і цікава пазнаёміць сваіх дзяцей, унукаў, вучняў і сяброў з усёй гісторыяй нашага народа — гэта «Вялікае княства Сула». Кожныя выхадныя для вас насычаная праграма: ⠀

  • наведванне больш за 25 музеяў з аніматарамі і займальнымі экскурсіямі ў кожным
  • аглядныя экскурсіі па раскладзе;
  • дэгустацыі: на бровар старабеларуская алкагольнага напою «Старка Запольская», у музеі «Хлеба ды сыру» цэльназернавыя хлябы;
  • катанне на дракары — ладдзі вікінгаў;
  • стральба з лука, кіданне сякерак;
  • катанне на брычцы з конем;
  • удзел у старажытнаславянскім абрадзе «Ачышчэнне агнём»;
  • майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, шляхецкіх танцах;
  • мініканцэрт на фісгармоніі і дудзе;
  • козатэрапія.

Час працы ў суботу і нядзелю: з 10.00 да 19.00 — экскурсійнае абслугоўванне, рэстаран — да 21.00.⠀

Тэлефоны для даведак: +37529 613 77 01, +37533 615 77 01

Сайт: parksula.by

Як дабрацца: Мінская вобл., Стаўбцоўскі р-н, в. Сула, 14

На маршрутным аўтобусе Мінсктрансу «Мінск — парк Сула». Адпраўленне ад ст.м «Малінаўка» ў 11:25, 13:45 і 17:35


Балет «Рамэо і Джульета»

Дзе: Вялікі тэатр Беларусі, г. Мінск, пл. Парыжскай камуны, 1

Калі: 18, 20 верасня, 21 кастрычніка

Колькі каштуе: ад 7 BYN

  • Працягласць: 155 хвілін
  • Прэм’ера адбылася 2 лістапада 1988 года

Сяргей Пракоф’еў, балет у 3-х дзеях

  • Лібрэта — Валянцін Елізар’еў паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра;
  • Харэаграфія і пастаноўка — Валянцін Елізар’еў;
  • Дырыжор-пастаноўшчык — Генадзь Праватораў;
  • Мастак-пастаноўшчык — Эрнст Гейдэбрэхт;
  • Дырыжоры — Віктар Пласкіна, Вячаслаў Воліч.

Гэты спектакль сарваў авацыі ў 20 краінах і не сыходзіў з афішы 30 сезонаў. Балет-доўгажыхар «Рамэо і Джульета» зведаў перазагрузку. На самую сумную аповесць на святле па-новаму зірнуў аўтар лібрэта, харэограф і пастаноўшчык Валянцін Елізар’еў. Для народнага артыста СССР гэта першая прэм’ера з моманту прызначэння на пасаду мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра.

Копіяй і злепкам ранейшага гэты балет дакладна не будзе. Праўкі без кардынальных змен. Майстар дадаў новыя хады ва ўжо існуючую харэаграфічную партытуру. Увялі ў пастаноўку і новых выканаўцаў. Расставілі акцэнты і ў музыцы Пракоф’ева.

Балет у 3-х дзеях абнаўлялі ў кароткія тэрміны. Адна сцэнічная і адна аркестравая рэпетыцыі. Гэтага дастаткова для прафесіяналаў.

У абноўленым спектаклі Мантэкі і Капулеці танчаць у новых касцюмах. Спецыяльна для прэм’еры пашылі 200 сцэнічных строяў. Праўда, па тых жа эскізах, што і 30 гадоў таму, — мастака Эрнста Гейдэбрэхта.

Харэаграфія В.Елізар`ева заўсёды адрознівалася наватарствам, ён шукаў новыя цікавыя ідэі, здзіўляў нечаканымі рэжысёрскімі рашэннямі. Так, у дуэльных сцэнах з’явіўся новы вобраз, які да Елізар’ева не вылучаў ні адзін лібрэтыст і пастаноўшчык.

«Адным з сапраўдных мастацкіх адкрыццяў беларускай пастаноўкі „Рамэо і Джульеты“ ўспрымаецца абагульнены пластычны вобраз Варожасці, персаніфікаваны ў постацях шасці артыстаў. Іх пластыка выглядае як пародыя на танцавальныя маналогі рэальных герояў», — піша журналіст Ірына Мільто.

«Яго (Валянціна Елізар’ева) спектаклі кажуць з гледачамі аб тым, што хвалюе грамадства. Прычым мовай сучаснага танца. Да прыкладу, адзін з самых моцных вобразаў спектакля „Рамэо і Джульета“ (1988) — выява Варожасці. Магчыма, у гэтым быў і пазачасавы сэнс, і прадчуванне тых вострых міжнацыянальных канфліктаў, якія сталі скалынаць СССР», — музычны крытык Т.Мушынская.

Варожасць — не столькі вобраз, але паўнавартасная дзеючая асоба спектакля: менавіта варожасць ўкладвае шпагі ў рукі прадстаўнікоў кланаў Мантэкі і Капулеці, яна нашэптвае Тыбальду падазрэнні аб Рамэо, і яна на працягу ўсяго спектакля схіляецца над кожным зрынутым героем.

Тэатральныя крытыкі адклікаліся на новую пастаноўку беларускага тэатра выключна хвалебнымі рэцэнзіямі. Пастаноўку В.Елізар`ева называлі акцёрскім балетным спектаклем, у якім харэограф здолеў не толькі прадэманстраваць каласальныя магчымасці сваіх артыстаў, але і раскрыў іх яркі артыстызм. І гэта тычыцца не толькі выканаўцаў цэнтральных персанажаў, пастаноўшчык здолеў падкрэсліць індывідуальнасць кожнага артыста кардэбалета, з-за чаго спектакль пазбаўляўся другарадных герояў. У гэтай трагедыі ўсё змешчаныя на сцэне гуляюць важную ролю.

«Наш спектакль пра каханне і нянавісць, аб шчырай дружбе і бессэнсоўнай варожасці, несмяротнай, як каханне, моцнай як смерць, як вечнае пытанне, які зноў і зноў задае сабе чалавецтва ...» — казаў Валянцін Елізар’еў аб сваім новым тварэнні.

Касы тэатра: (017) 334-10-41

Аддзел рэалізацыі білетаў: (017) 334-80-74, 239-28-64, 334-06-66 на ўсе мерапрыемствы тэатра.


KINOkorpus: Outside The Box (Кінакорпус)

Дзе: Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9/8

Калі: кожную сераду, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Разам з куратарам #kinokorpus Марыяй Траўберг будуць працягваць тварыць, што хочуць. Са скрынкі з назвамі самых дзіўных, страшных, кранальных, смешных, нудных ці зачароўваючых фільмаў арганізатары дастаюць усляпую запаветную паперку ​​і паказваюць тое, што загадаў лёс.

  • Будзьце гатовыя да таго, што ў гэтай скрынцы няма ніводнага фільма, назва якога хоць раз у жыцці прабягала перад вашымі вачыма.
  • Будзьце гатовыя сысці праз 5 хвілін або ўліпнуць ў крэсла, пакуль вас не выганіць адміністрацыя, якая зачыняе цёмнае памяшканне.
  • Будзьце гатовыя, што вам не хопіць месца, бо Уваход вольны!

Кававы фестываль. Pro Coffee

twitter.com

Дзе: Мінск, Гродна, Віцебск, Магілёў, Гомель і Брэст

Калі: па 30 верасня

Колькі каштуе: 7 BYN

Фестываль пройдзе з 9 па 30 верасня ў 6 гарадах краіны: Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Брэсце.

У рамках фестывалю спецыяльна для вас 90 устаноў распрацавалі сэты, якія складаюцца з аўтарскага кававага напою і вытанчанага дэсерту. Кошт сэта — 7 рублёў.

Партнёры фестывалю падрыхтавалі мноства прыемных і каштоўных прызоў для ўдзельнікаў.

На фестывалі Pro Coffee дзейнічае гульнявая механіка:

  • у кожнай установе фестывалю ёсць пячатка з унікальным нумарам;
  • за кожны набыты сэт госць атрымлівае пячатку у картку ўдзельніка (іх можна атрымаць у любой установе);
  • пячатка на картцы павінна быць унікальнай, гэта значыць, нельга, каб яны паўтараліся;
  • для ўдзелу ў розыгрышы прызоў удзельнікам трэба сабраць 15 унікальных пячатак на картцы.

Запоўненыя карткі ўдзельнікі кідаюць у скрыню, якая размешчана па адрасе: г. Мінск, вул. Няміга, 5, кавярня «LAVAZZA».


Экскурсія па Траецкай Гары

Дзе: г. Мінск

Калі: 19 верасня, 13:30

Колькі каштуе: 8 BYN, запіс па спасылцы

Усіх жадаючых запрашаюць на экскурсію па Траецкай гары. Так-так, не па прадмесці, а менавіта па гары. Сучаснае Траецкае — гэта толькі маленькая частачка вялікага і бурлівага прадмесця Мінска, якое здаўна насіла назву Траецкая гара.

На самым версе гары ляжала кірмашовая плошча, ад якой разбягаліся ўніз вуліцы з цэрквамі, касцёламі, манастырамі, драўлянымі і цаглянымі домікамі. Шмат што з гэтага ўжо знікла, але штосьці з былой велічы яшчэ можна ўбачыць, калі добра прыгледзецца.

Вядзе экскурсавод Цімафей Акудовіч. Падчас шпацыру вы даведаецеся:

  • Што ў Траецкім прадмесці — сапраўдны гістарычны помнік, а што — навабуд?
  • Чаму немцы змяшчалі выяву тэатра Оперы і Балета на свае паштоўкі падчас вайны?
  • Пракляцце Трэцяга Дома Саветаў.
  • Што ў Мінску нагадвае пра месца нараджэння Максіма Багдановіча?
  • Што аб’ядноўвае ўніятаў і Міністэрства абароны Беларусі?
  • Месца сустрэчы: каля помніка Язэпу Драздовічу (вул. М. Багдановіча, 1).

Баявік «Мулан»

Дзе: кінатэатры Мінска

Калі: па 16 верасня

Колькі каштуе: ад 6 BYN

Гісторыя аб бясстрашнай маладой дзяўчыне, якая выдае сябе за мужчыну, каб уступіць у шэрагі арміі, якая супрацьстаіць Паўночным захопнікам, што насоўваюцца на Кітай. Старэйшая дачка адважнага воіна Хуа, Мулан — энергічная і рашучая дзяўчына. Калі Імператар выдае ўказ аб тым, што адзін чалавек ад кожнай сям’і павінен уступіць у шэрагі Імперскай арміі, Мулан займае месца свайго хворага бацькі, яшчэ не ведаючы, што яна праславіцца як адзін з найвялікшых воінаў ў гісторыі Кітая.

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.