Вы тут

19 верасня ў Віцебску пройдуць адкрытыя абласныя спаборніцтвы па Street Workout


У рамках святкавання Міжнароднага дня студэнцкага спорту на стадыёне Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава (пр-т Маскоўскі, 33, пачатак у 13.00) адбудуцца адкрытыя абласныя спаборніцтваў па Street Workout.


Як паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ, спаборніцтвы пройдуць у трох дысцыплінах: сілавы фрыстайл на турніку, сілавы фрыстайл на брусах і сілавое дваябор’е. Асобная намінацыя спаборніцтваў — устанаўленне Workout-рэкордаў Віцебскай вобласці. Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел больш за 50 маладых спартсменаў з Віцебскай вобласці і краіны.

«Сёння воркаўт культура і трэніроўкі на вулічных турніках і брусах даволі папулярныя сярод моладзі. Гэта вельмі крутая альтэрнатыва ўсім згубным звычкам, таму часцей за ўсё воркаўтам займаюцца хлопцы і дзяўчаты, якіх у першую чаргу цікавіць уласнае здароўе. А такія спаборніцтвы перш за ўсё матывуюць іх на новыя спартыўныя дасягненні», — распавёў другі сакратар абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Бабічаў.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Віцебскі абласны камітэт БРСМ, упраўленні ўнутраных спраў і па ахове здароўя аблвыканкама, маладзёжнае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя воркаўт».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: turnik-pro.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».