Вы тут

Супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амерыкі абмеркавалі ў Міністэрстве адукацыі


Адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Джэфры Джука і міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенка.


На сустрэчы таксама прысутнічалі першы сакратар па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Лі Макмэніс і намеснік начальніка аддзела інфармацыі, адукацыі і культуры пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Пітэр Пол Галус.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі: правядзенне сумесных мерапрыемстваў і рэалізацыю сумесных праектаў, ажыццяўленне акадэмічнай мабільнасці навучэнцаў i прафесарска-выкладчыцкага саставу ў рамках рэалізацыі прамых дагавораў аб супрацоўніцтве і праграм абменаў.

На сённяшні дзень дзейнічае 11 прамых дагавораў і пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і Злучаных Штатаў Амерыкі.

Ігар Карпенка адзначыў, што Міністэрства адукацыі зацікаўленае ў працягу канструктыўнага і ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, у тым ліку шляхам развіцця прамога супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі дзвюх краін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: vc.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.