Вы тут

«Беларусь — Узбекістан: культурныя і гуманітарныя сувязі»


«Круглы стол» на гэтую тэму ў рэжыме анлайн прайшоў на пляцоўцы Прэс-цэнтра Дома прэсы. Вынікам яго павінны стаць новыя медыйныя і кнігавыдавецкія ініцыятывы і ў Беларусі і ва Узбекістане.


Удзел у размове з беларускага і ўзбекскага бакоў прынялі: дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Храмы, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота, дарадца па палітычных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяр Абідаў, паэт, празаік, драматург Кучкор Наркабіл, празаік, перакладчык Рысалат Хайдарава, дарадца міністра па пытаннях эфектыўнасці духоўна-асветніцкай працы, забеспячэння выканання заканадаўства аб дзяржаўнай мове Рахматула Джурабаевіч Назараў, начальнік аддзела Упраўленны двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД Фатхула Файзулаевіч Абдурахманаў, празаік, перакладчык Рысалат Хайдарава, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Юлія Алейчанка і іншыя зацікаўленыя асобы.

Гаворка ішла пра здабыткі ў галіне беларуска-узбекскіх сувязяў, пра тое, што ўжо здзейснена. Пра памкненні грамадскасці да рэалізацыі новых ініцыятыў. Сярод таго, што варта зрабіць, пагадзіліся ўдзельнікі віртуальнага «круглага стала» — выданне твораў Алішэра Наваі на ўзбекскай і беларускай мовах у адной кнізе, выпуск спецыяльнага нумара часопіса «Маладосць», прысвечанага сучаснай паэзіі маладых узбекскіх літаратараў, выданне кнігі Кучкора Наркабіла пра першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі на розных мовах — узбекскай, рускай і беларускай.

Аляксандр Карлюкевіч.

Удзельнікі «круглага стала» вялі размову пра сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў — Беларусі і Узбекістана ў 2018 і 2019 гадах, якія стымулявалі і развіццё беларуска-узбекскіх гуманітарных адносін.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.