Вы тут

Наталля Качанава правяла нараду з кіраўнікамі устаноў аховы здароўя Мінска


Традыцыйная рабочая сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з кіраўнікамі устаноў аховы здароўя Мінска адбылася сёння ў БелМАПА, паведамляе БЕЛТА.


На нарадзе Наталля Качанава адзначыла, што Мінск актыўна рыхтуецца да пачатку эпідэмічнага сезона, і сёння стаіць задача прааналізаваць, ці ўсё гатова ў бальніцах, паліклініках і тых РНПЦ, якія знаходзяцца на тэрыторыі сталіцы.

«Звычайна мы праводзім такія нарады ў рэжыме відэаканферэнцыі. Ужо пачынаючы з красавіка мы вельмі эфектыўна з вамі працавалі, дасягнуўшы пэўных вынікаў у барацьбе з COVID-19», — сказала Наталля Качанава.

З улікам пачатку эпідсезона сёння было вырашана правесці нараду ў афлайн-рэжыме.

«З-за сезоннасці людзі пачынаюць хварэць на розныя інфекцыйныя захворванні. У тым ліку мы бачым, што ёсць пэўны рост па COVID-19. Сёння нам неабходна абмеркаваць сітуацыю, якая склалася па захворванні COVID-19 у Мінску, а таксама арганізацыйныя пытанні, якія тычацца сістэмы аховы здароўя сталіцы» , - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Як дадалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, на сённяшні дзень у арганізацыях аховы здароўя краіны маецца ў наяўнасці 6 млн медыцынскіх масак, 1,1 млн рэспіратараў, 542,8 тыс. касцюмаў для персаналу, 92,3 тыс. процічумных касцюмаў, 15,8 млн пар пальчатак, 206,6 тыс. ахоўных акуляраў. Створаны запас сродкаў індывідуальнай абароны дазваляе забяспечыць бесперапынны рэжым працы арганізацый аховы здароўя на працягу больш за 30 дзён. Такія ж аб’ёмы сродкаў абароны плануецца мець у наяўнасці на працягу ўсяго эпідсезона.

У сістэмах «Фармацыя» і «Белмедтэхніка» створаны дадатковыя запасы масак — 27,5 млн для задавальнення магчымага павелічэння попыту на дадзеную прадукцыю ў насельніцтва і арганізацый аховы здароўя. Арганізацыі аховы здароўя забяспечаны дыхальнай апаратурай у поўным аб’ёме.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.