Вы тут

Цягнік на магнітнай падушцы


Тэстуюць у Паднябеснай.


Як паведамілі ў Міністэрстве транспарту КНР, праводзяцца распрацоўка і выпрабаванні высакахуткасных цягнікоў на магнітнай падушцы, якія развіваюць хуткасць да 600 кіламетраў у гадзіну, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Цяпер самая высокая хуткасць, якую развіваюць цягнікі, дасягае 350 км/г, крэйсерская хуткасць самалётаў складае 800-900 км/г. Так што маглевы з 600 км/г могуць папоўніць прабел паміж высакахуткаснымі цягнікамі і самалётамі.

Прадстаўнік праекта высакахуткасных саставаў магнітнай левітацыі, намеснік галоўнага інжынера CRRC Sifang Co., Ltd. Дын Сансан адзначыў, што ў адпаведнасці з разлікам фактычнага часу ў шляху, для адлегласці ў 1500 кіламетраў высакахуткасны цягнік на магнітнай падушцы з’яўляецца самым зручным сродкам перамяшчэння. Калі ўзяць да прыкладу маршрут Пекін-Шанхай, з улікам поўнага часу падрыхтоўкі, каб дабрацца ад аднаго горада да другога на самалёце спатрэбіцца 4,5 гадзіны, на высакахуткасным цягніку — 5,5 гадзіны, а з дапамогай новага маглева — усяго 3,5 гадзіны.

У чэрвені паспяхова прайшлі выпрабаванні цягніка на магнітнай падушцы з хуткасцю 600 км/г, гэта азначае важны прарыў Кітая ў распрацоўцы транспартнай сістэмы такога тыпу. Адначасова з паспяховым выпрабаваннем прататыпа новага маглева, стабільна прасоўваецца распрацоўка іншых пяці саставаў. Згодна з планам, прататып высакахуткаснага цягніка на магнітнай падушцы з хуткасцю 600 км/г будзе ўведзены ў эксплуатацыю ўжо напрыканцы 2020 года, такім чынам, будзе сфарміравана комплексная тэхналогія і інжынерныя здольнасці ў галіне высакахуткаснай магнітнай левітацыі.

Прэв’ю: trud.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?