Вы тут

МЗС: Рэзалюцыю Савета ААН па правах чалавека разглядаем як цкаванне Беларусі з боку ЕС


Прынятую сёння ў Савеце ААН па правах чалавека (СПЧ) рэзалюцыю разглядаем у якасці чарговага этапу кампаніі цкавання Беларусі з боку ЕС. Пра гэта сказана ў каментарыі прэс-службы МЗС у сувязі з прыняццем рэзалюцыі Савета ААН па правах чалавека «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх».


«Са шкадаваннем канстатуем, што шматгадовыя намаганні Беларусі, яе саюзнікаў і аднадумцаў па напаўненні дзейнасці Савета ААН па правах чалавека рэальным сэнсам, які зразумелы кожнаму чалавеку, перакрэсленыя прыняццем беспрэцэдэнтнай краінавы рэзалюцыі. Ва ўгоду геапалітычным і ідэалагічным інтарэсам аднаго гульца — Еўрапейскага саюза — пад сумнеў пастаўлены не толькі высокія мэты СПЧ, але і самі прынцыпы статута ААН, на якіх усё яшчэ трымаюцца міжнародныя адносіны», - адзначылі ў прэс-службе.

У знешнепалітычным ведамстве звярнулі ўвагу, што дэбаты па Беларусі былі праведзены ў тэрміновым парадку. Растлумачыць гэта можна толькі тым, што большасць аргументаў з праекту рэзалюцыі ўжо былі абвергнутыя. «Гэтыя абвінавачванні і папрокі мы выслухалі раней з трыбун Еўрапарламента, Еўрапейскага савета — масавыя згвалтаванні, катаванні і місія БДІПЧ АБСЕ, якая не прыехала, але асуджае. Эмоцыі і фэйкавыя навіны, на барацьбу з якімі ў Еўропе патрацілі столькі сіл і сродкаў, дэлегацыя ЕС у спешцы кладзе ў аснову чарговай рэзалюцыі», - сказалі ў МЗС.

У міністэрстве дадалі, што сталі сведкамі зрэжысаванага і праведзенага ЕС пры ўдзеле статыстаў палітычнага дзейства. «Сённяшні «тэатр абсурду» на пляцоўцы ААН — чарговае сведчанне, што СПЧ ператварыўся ў інструмент рэалізацыі меркантыльных інтарэсаў еўрапейскай дыпламатыі». Таму прынятую ў Савеце ААН па правах чалавека рэзалюцыю мы разглядаем у якасці чарговага этапу кампаніі цкавання Беларусі з боку ЕС — цяпер ужо з выкарыстаннем аўтарытэту ўніверсальнай міжнароднай арганізацыі, пры маўклівай згодзе часткі сусветнай супольнасці.

«Агульная, безапеляцыйна і агрэсіўная дыскрэдытацыя волевыяўлення народа не мае прэцэдэнтаў у гісторыі СПЧ, відавочна выходзячы за рамкі яго мандата. Падобная практыка знаходзіцца за гранню разумнага нават па сучасных — на жаль, не занадта высокіх — стандартам захавання міжнароднага права. Праз адсутнасць універсальна прызнаных крытэраў і механізмаў ацэнкі выбараў любая дзяржава зараз можа стаць мішэнню геапалітычных флібусцьераў, пад прыкрыццём якіх прымаюцца ў тэрміновым парадку рэзалюцыі СПЧ» , - гаворыцца ў каментары.

«У статуце ААН прама замацавана, што арганізацыя не мае «права на ўмяшанне ў справы, якія па сутнасці ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю любой дзяржавы». Як краіна — заснавальніца ААН, у год 75-годдзя падпісання статута, заклікаем усіх зацікаўленых і датычных ўважліва перачытаць сённяшнюю рэзалюцыю на прадмет адпаведнасці гэтаму асноўнаму дакументу. Хоць за рэзалюцыю прагаласавала меншасць членаў СПЧ, і гэты факт кажа сам за сябе, дадалі ў МЗС. «Упэўнены, што беларускі народ у рамках мірнага дыялогу, без ўмяшання звонку прыйдзе да агульнага бачання сваёй будучыні, а наша краіна пры падтрымцы саюзнікаў і аднадумцаў годна пераадолее несправядлівыя знешнія нападкі», — падкрэслілі ў ведамстве.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.