Вы тут

Раман Галоўчанка абмеркаваў з кіраўніком IIHF Рэнэ Фазелем падрыхтоўку да чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе


Адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (IIHF) Рэнэ Фазелем. Падчас размовы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні падрыхтоўкі да правядзення чэмпіянату свету 2021 года ў Мінску і Рызе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.


Бакі падкрэслілі прыхільнасць прынцыпу «спорт па-за палітыкай». Рэнэ Фазель у сваю чаргу адзначыў, што ў час праведзенага 17 верасня ў Цюрыху пасяджэння савета IIHF была пацверджана пазіцыя, што пераносу мерапрыемствы па палітычных прычынах быць не можа, а падрыхтоўка да правядзення турніру працягнецца.

«Беларускі бок з разуменнем ўспрыняў рашэнне савета аб стварэнні экспертнай групы для правядзення ўсебаковага аналізу бягучага статусу падрыхтоўкі турніру і выпрацоўкі аптымальнай стратэгіі ў дачыненні да яго правядзення з улікам развіцця сітуацыі з COVID-19. Была падкрэслена гатоўнасць да аказання максімальнага садзейнічання экспертнай групе ў яе працы», - адзначылі ў прэс-службе.

Рэнэ Фазель дадаў, што ў IIHF няма сумненняў, што турнір пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні і стане сапраўдным святам, які аб’ядноўвае аматараў хакея з усіх краін.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.