Вы тут

Пра назвы сталічных вуліц і памятныя месцы распавядзе кадастравая карта


Інфармацыя аб паходжанні назваў вуліц краіны стала даступнай карыстальнікам публічнай кадастравай карты Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Звесткі, якія адлюстроўваюцца на карце, сабраныя ў афіцыйных крыніцах. З яе дапамогай можна даведацца больш пра гістарычных асоб, значныя даты і падзеі, памятныя мясціны, а таксама цікавыя факты, з якімі звязаныя назвы элементаў вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў Беларусі.


На збор, апрацоўку і публікацыю такой інфармацыі для новага праекта Нацыянальнаму кадастраваму агентству і тэрытарыяльным арганізацыям па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру Дзяржкаммаёмасці спатрэбілася менш за паўгода. Вялікую дапамогу пры зборы даных для рэестра найменняў вуліц і дарог дзяржаўнага зямельнага кадастру аказалі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Дадатковы станоўчы аспект праекта па збору такой інфармацыі — яе аднаўленне і ўдакладненне. Так, напрыклад, доўгі час у горадзе Рэчыца існавалі вуліца і завулак Міцкевіча, якія пасля атрымалі назву Адама Міцкевіча. Але пры зборы інфармацыі высветлілася, што гэтыя элементы вулічна-дарожнай сеткі першапачаткова атрымалі назву не ў гонар знакамітага пісьменніка, а ў гонар савецкага разведчыка — Яўгена Міцкевіча. Гэта адлюстравана ў кадастравых даных і паказана на карце ў адпаведнасці з рэестрам.

Практычна ўсе найменні элементаў вулічна-дарожнай сеткі маюць цесную сувязь з мясцінамі, дзе гэтыя элементы знаходзяцца. Так, у вёсцы Копішча Бараўлянскага Сельскага савета Мінскага раёна раней размяшчаўся цэнтральны аэраклуб ДТСААФ, а сёння многія вуліцы носяць назвы вядомых лётчыкаў і авіяканструктараў.

На цяперашні момант на карце паказаны 53 тысячы элементаў вулічна-дарожнай сеткі ў розных населеных пунктах Беларусі. Больш за восем тысяч з іх утрымлівае інфармацыю аб паходжанні таго ці іншага наймення.

Каб атрымаць звесткі пра вуліцу, неабходна зайсці на сайт карты і клікнуць па аб'екту, які цікавіць.

Работа па зборы інфармацыі працягваецца. Зацікаўленыя асобы могуць скарыстацца формай зваротнай сувязі на публічнай карце і даслаць інфармацыю аб паходжанні назвы вуліцы са спасылкай на крыніцу, адкуль узяты дадзеныя.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: 1prof.by

Загаловак у газеце: Карта падкажа

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.