Вы тут

Будзем з хлебам і гароднінай


Як паведамілі рэдакцыі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, у студзені—жніўні ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, фермерскіх гаспадарках, у насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 13,3 млрд рублёў і павялічылася ў параўнанні з мінулым годам у супастаўных цэнах на 7,9 %.


У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 12,1 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах на 9,6 % больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый выраблена (вырашчана) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1245 тысяч тон, што на 4,8 % больш, чым за восем месяцаў мінулага года, малака выраблена 5256,8 тысяч тон (на 5,3 % больш).

Па стане на 1 верасня ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,2 млн галоў, у тым ліку кароў — 1,4 млн галоў (на 0,3 % больш). Колькасць свіней склала 2,6 млн галоў, што на 2,9 % больш, чым на адпаведную дату папярэдняга года.

Таксама варта адзначыць, што на названую дату ў сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 95,8 % плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 7,7 млн тон, або 119,3 % да адпаведнай даты папярэдняга года, пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 верасня 2019 года — адпаведна 31,2 цэнтнера).

Спецыялісты Белстата адзначаюць, што ў краіне працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На пачатак восені ў сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 8,1 млн тон кармавых адзінак, або на 21,2 % больш, чым летась, з іх кармоў з травы — 4,5 млн тон (120,7 %). У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 18,5 цэнтнера кармавых адзінак, што на 20,9 % больш, чым на адпаведную дату мінулага года, з іх кармоў з траў — 14,1 цэнтнера (на 21,6 % больш).

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: hozoboz.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».