Мужчыну, які здзейсніў самаспаленне ў Смалявічах, сёння перавезлі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
Рэспубліканскі кансіліум спецыялістаў, які ўчора ўвечары адбыўся ў Смалявічах, прыняў рашэнне, што ўрачы ў Смалявічах аказалі ўсю магчымую дапамогу пацярпеламу.
Было прынята рашэнне — пры стабілізацыі стану мужчыны здзейсніць шпіталізацыю ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр. Спецыялісты бальніцы ў Смалявічах зрабілі ўсё, каб пацярпелы перанёс транспарціроўку. Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі цэнтра ў Мінску.
Стан яго вельмі цяжкі.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.