Вы тут

Урад упаўнаважыў віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава на перамовы па нафце з Казахстанам


Пастановай Саўміна № 536 віцэ-прэм’ер Юрый Назараў упаўнаважаны на перамовы па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. Пастанова апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


«Савет Міністраў пастанаўляе ўпаўнаважыць намесніка прэм’ер-міністра Юрыя Назарава на правядзенне перамоў па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне гэтага пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта», - сказана ў дакуменце.

Прэв’ю: teknoblog.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.